«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму!»

Актуально 19 февраля 20 1114
unnamed

Флаер-фэст і абласны дыктант. Як Воранаўшына будзе святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы?

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта  — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

У Беларусі нацыянальныя тэлеканалы ў гэты дзень прапануюць сваім гледачам цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі.

На Воранаўшчыне напрацягу тыдня запланаваны шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках і школах. Адна з арыгінальных формаў самавыражэння для вучняў — флаер-фэст пад назвай «У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы...» Школьныя калектывы распрацуюць лістоўкі-рэкламы з сакавітымі беларускімі словамі, фразеалагізмамі, трапнымі выслоўямі.
Далучыцца да святкавання можа і грамадскасць — напрыклад, напісаць абласны дыктант. Ён будзе праходзіць 21 лютага з 12.00 да 15.00. Жадаючыя могуць прыйсці ў школы па месцы жыхарства, дзе будзе арганізавана яго напісанне.   

Калектыў раённай газеты таксама праверыць сябе на веданне мовы. Бярыце прыклад!

Вольга ВАРАБ'ЁВА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*