У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)

Актуально 21 февраля 20 864
У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца  Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнік.

 

image-21-02-20-04-02.jpeg

 

Урачыстая цырымонія і  вялікі канцэрт з гэтай нагоды  прайшлі ў Палацы культуры горада. Тут сабраліся  лідчане,  сябры горада з усёй Беларусі, прадстаўнікі былых культурных сталіц рэспублікі, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.

 


image-21-02-20-04-07-2.jpeg

-  Усіх  нас аб’ядноўвае любоў да культуры сваёй радзімы, свайго краю. Невыпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зазначыў: каб  заставацца  беларусам, трэба цаніць сваю культуру, веды, якія перадаюцца  з  пакалення ў пакаленне. Толькі культура зможа аб’яднаць і  захаваць нацыю, незалежнасць  нашай дзяржавы, - зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і падкрэсліў, што  для  Гродзеншчыны не ў першыню праводзіць вялікія мерапрыемствы. Багата іх будзе сёлета ў Лідзе: - Святы будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці і краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выставы, новыя творы, тут  мы пачуем оперу і пабачым  балет. Усё самае цікаваем будзе сканцэнтравана ў Лідзе.


image-21-02-20-04-05-3.jpeg
image-21-02-20-04-02-8.jpeg

image-21-02-20-04-05-6.jpeg

 

Ліда невыпадкова атрымала гонар насіць высокае  званне культурнай сталіцы. Горад вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі помнікамі, але і святамі, праектамі не толькі ў краіне, але і  за яе межамі.

 


image-21-02-20-04-05-9.jpeg

Ліда цікавы горад. Летась чатыры гарады імкнуліся набыць  гэты статус. Але тая праграма, што прапанавалі лідчане, была самая цікавая, - адзначыла Наталля Карчэўская. – І сёння мы імкнёмся, каб  Ліда стала горадам,  які  прывабны не толькі для замежных турыстаў, але і каб  нашы суайчыннікі адкрывалі  для сябе Беларусь.  Чаму не Ліда? Кожная культурная сталіца  робіць свой  унёсак у развіццё беларускай культуры. Спадзяёмся, у Лідзе народзіцца сваё брэндавае мерапрыемства, ініцыятыва,  якая будзе падтрымана іншымі гарадамі.

 

У  тым, што лідчане ўсё запланавае зробяць на вышэйшым узроўні, упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры  і сацыяльным развіцці Віктар  Лісковіч. Таксама ён  зачытаў прывітальны адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь. “Упэўнены, што званне культурнай сталіцы дазволіць вам рэалізаваць розныя праекты, накіраваныя на прэзентацыю культурнай самабытнасці і  развіцця беларускай культуры, актывізацыю творчай ініцыятывы і павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёна. А ваша мэтанакіраванасць, працавітасць зробяць родны край  яшчэ больш прыгожым і павялічыць яго багацце”, -  гаворыцца ў  віншаванні.

 

image-21-02-20-04-07-6.jpeg

 

Вялікі канцэрт у Палацы культуры і стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ў статусе  культурнай сталіцы.   Увогуле іх будзе багата:  святы, фестывалі, імпрэзы, выставы міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню.
 

image-21-02-20-04-05-2.jpegimage-21-02-20-04-05-5.jpegimage-21-02-20-04-05.jpegimage-21-02-20-04-05-7.jpegimage-21-02-20-04-02-2.jpegimage-21-02-20-04-04-2.jpegimage-21-02-20-04-04-4.jpegimage-21-02-20-04-04-1.jpegimage-21-02-20-04-04-3.jpegimage-21-02-20-04-04-7.jpeg







Добавление комментария
CAPTCHA
*