Высокая адзнака за плённую працу. Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Актуально 29 июля 20 982
Высокая адзнака за плённую працу. Прадстаўнікі Гродзеншчыны   ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №287 ад 23 ліпеня 2020 года “Аб узнагароджанні”. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння ўзнагароджаны:

 

Медалём “За працоўныя заслугі”:

 

Алейнікава Наталля Іосіфаўна – медыцынская сястра – анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 
Грыцкевіч Андрэй Эдуардавіч – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

 

Васільеву Аляксею Уладзіміравічу – дацэнту кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Курганскаму Яўгенію Аркадзьевічу – урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу (загадчыку) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

 

Малышка Наталлі Генрыхаўне – намесніку галоўнага ўрача (па медыцынскай частцы) Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

 
Якубцэвічу Руслану Эдвардавічу – загадчыку кафедры анестэзіялогіі-рэаніматалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

 

Антановіч Наталля Яўгеньеўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

 
Жывушка Таццяна Анатольеўна – урач-тэрапеўт (загадчык прыёмнага аддзялення) Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

 

Кудзеньчук Святлана Яўгеньеўна – урач-рэабілітолаг (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 
Лазута Сяргей Фёдаравіч – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гарадской клінічнай бальніцы №2 горада Гродна.

 

Лычкоўская Наталля Чаславаўна – медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Пранько Таццяна Паўлаўна – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 
Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:

 

Алексеюку Аляксандру Мікалаевічу – асістэнту кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Гісіч Аліне Валер’еўне – памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Гаравенку Івану Іванавічу – старшаму выкладчыку кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Гарчаковай Вользе Уладзіміраўне – навуковаму супрацоўніку навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 
Дземеш Ліліі Эдмундаўне – медыцынскай сястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Казлоўскаму Дзмітрыю Валянцінавічу – урачу-інфекцыяністу 3-га інфекцыйнага аддзялення Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

 

Майсак Алене Паўлаўне – галоўнаму урачу Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Тарасевічу Сяргею Тадэвушавічу – фельчару (выязной брыгады, які выязджае самастойна) Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Фісенка Марыне Аляксандраўне – намесніку галоўнага ўрача (па амбулаторна-паліклінічнай рабоце) Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Якусік Галіне Эдуардаўне – урачу-тэрапеўту (загадчыку) тэрапеўтычнага аддзялення Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

https://grodnonews.by
Добавление комментария
CAPTCHA
*