“Усе мы дзеці твае, Беларусь!”

В посёлке 01 сентября 20 481
изображение_viber_2020-08-31_09-44-18

Хоць мінулая нядзеля не цешыла нас сонечнымі ўсмешкамі, летняя эстрада гарадскога парка райцэнтра не пуставала. Яе аблюбавала бесклапотная дзятва, якую аб’яднала забаўляльная праграма “Усе мы дзеці твае, Беларусь!”

Апошнія летнія дні павінны падараваць маленькім жыхарам Воранава мноства усмешак, драйв, вырашылі работнікі культуры. І запрасілі іх у госці да казкі. Аказалася, яе аматараў і знаўцаў нямала — дзеці практычна хорам адгадвалі загадкі пра любімых герояў.

изображение_viber_2020-08-31_09-44-57

З не меншым азартам падлеткі ўключыліся ў квэст-гульню. Не так проста аказалася адшукаць запаветныя канверты з заданнямі і скласці з іх падказкай слова. Ды хіба было ўтрымаць дзятву?! Абследаваўшы кожны куточак парка, яны паспяшаліся выкласці імя любай Бацькаўшчыны — Беларусь. За кемлівасць і хуткасць дзеці атрымалі салодкія падарункі, дзіска-забаўляльную праграму і “дождж” з канфеці.

На змену непаседам прыйшлі дарослыя. Пад жывую музыку ў выкананні работнікаў Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці яны развіталіся з сезонам музыкі і адпачынку да наступнага лета.

изображение_viber_2020-08-31_11-35-26

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота з архіва Воранаўскага РЦКіНТ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*