У мінулы панядзелак на ўваходзе да касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея ў Воранаве ўзвысіўся новы крыж

В посёлке 15 сентября 20 867
IMG_4799

Асвяціў яго настаяцель воранаўскага прыхода Анджэй Вітэк.

Гэтая падзея ў вечаровы час сабрала ля святыні нямала варанаўчанаў. Сярод іх была жыхарка агаргарадка Вараноўка Рыта Цераховіч.

— На святую імшу я прыходзу кожны дзень у 7.30 гадзін раніцы. Сёння змяніла сваёй звычцы — у нашым прыходзе павінна адбыцца такая важная падзея, — падзялілася жанчына. — Прыйшла пакланіцца крыжу, бо ён ахоўвае і засцерагае наша жыццё ад нязгод.

IMG_4757 IMG_4760 IMG_4764 IMG_4773

— На Воранаўшчыне спрадвеку вернікі з вялікай пашанай адносяцца да крыжа, — пацвёрдзіў словы прыхаджанкі ксёндз Анджэй Вітэк. — Задумка яго абнаўлення ўзнікла даўно. Стары дваццаць пяць год сустракаў вернікаў ля касцёла, але не ўтрымаўся падчас моцнага ветру. Да годнай справы — вырабу сімвалу веры і выратавання — далучыліся прыхаджане. На крыж замацавалі фігурку Хрыста, якая зроблена з эпаксіднай смалы. Таму яе не змогуць пашкодзіць ні сонца, ні дождж.

IMG_4779 IMG_4786

Па словах святара, невыпадкова была абрана дата ўстаноўкі хрысціянскага сімвалу — 14 верасня Касцёлам адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. У гэты дзень святая Алена знайшла крыж Ісуса і прынесла яго ў Ерусалім. Хворыя, якія дакрануліся да яго, выздаравелі. Крыж парэзалі на рэліквіі, што разышліся па розных кутах свету.

IMG_4793

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*