У Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы дзеці праводзяць канікулы з кнігай

В посёлке 05 ноября 20 391
smart

Вось і дачакаліся вучні восеньскіх канікул. Можна адпачыць, правесці вольны час з карысцю для здароўя і пашырыць свой кругагляд. У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” для дзяцей праходзілі цікавыя мерапрыемствы. Асабліва чакалі дзяцей, якія наведвалі школьны лагер. Тры атрады адпачываючых з Воранаўскай СШ — “Умка”, “Фіксікі”, “Смяшарыкі” — з задавальненнем наведалі бібліятэку. Для навучэнцаў 1-х класаў прайшло знаёмства з бібліятэкай, кнігай, перыядычнымі выданнямі. Навучэнцы 2-3-х класаў вучыліся знаходзіць патрэбную інфармацыю ў даведачных выданнях. Вучні 4-х класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, пазнавальных гульнях. Усім атрадам было прапанавана паглядзець мультфільмы: “Маша і Мядзведзь”, “Джынглікі”, “Буба” і “Ну, пагадзі!” Развітваліся з добрым настроем і абяцалі часцей наведваць бібліятэку.

smart smart


smart smart


Алена ВЕЛІГОР,

загадчыка Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі.

Фота з архіва Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі.
Добавление комментария
CAPTCHA
*