Мая бiбліятэка: гісторыя і сучаснасць

Актуально 04 сентября 15 1927

Актыўныя чытачы Андрэй Фурман і Дар’я Аляновіч з загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вольгай Кузьміцкай.


Сёлета нам, супрацоўнікам бібліятэчнай сістэмы, сустракаць Дзень пісьменнасці ў Шчучыне будзе прыемна двойчы. Па-першае, радасна, што на нашай Гродзеншчыне пройдзе гэтае культурнае свята. Па-другое, напярэдадні, 1 верасня, мы адзначылі 70-гадовы юбілей дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка”.

У далёкім 1945 годзе пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у невялікім пакоі яна толькі пачынала сваю працу. Мясцовыя жыхары ахвяравалі ёй каля 700 кніг. Пазней, у пачатку пяці-дзясятых, у раёне былі адкрыты 7 сельскіх бібліятэк, 6 хатаў-чытальняў. Некаторыя з іх размяшчаліся ў прыватных памяшканнях. Загадчыкамі працавалі людзі, якія скончылі дзесяць, восем ці сем класаў. У 1955 го-дзе Воранаўская бібліятэка ўжо займала асобны пакой у раённым Доме культуры, мела абанемент і чытальную залу, абслугоўвала 1 220 чытачоў. Наведвальнікаў сустракалі тры супрацоўніцы: загадчыца бібліятэкі Зінаіда Цімафееўна Апочкіна, бібліятэкар Зінаіда Іванаўна Заўгародняя, загадчыца перасоўным фондам Раіса Карпаўна Шаўцова. З году ў год павялічваліся фонды бібліятэкі, расла колькасць чытачоў.

Адметным для бібліятэчнай справы Воранаўшчыны стаў 1976 год. Працуючыя на той час на сяле 53 бібліятэкі, 1 раённая, 1 гарпасялковая, 2 дзіцячыя аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Воранаўская была пераўтворана ў цэнтральную раённую бібліятэку і набыла функцыі метадычнага цэнтра.

Калі прыйшлі эканамічна цяжкія 90-ыя гады мінулага стагоддзя, нехапала фінансавых сродкаў, востра паўстала пра-блема камплектавання фондаў. Бібліятэкі шукалі дадатковыя крыніцы набыцця літаратуры. Аднак змаглі выстаяць. У гэты час, у 1990-ым, Воранаўскую цэнтральную бібліятэчную сістэму ўзначаліла Таццяна Рыгораўна Сушынская. Энергічны, творчы чалавек, майстар слова, добры метадыст і цудоўны арганізатар, яна запаліла ў калег іскру пошуку новых ідэй.

У пачатку ХХІ стагоддзя бібліятэка пачала актыўна выкарыстоўваць камп’ютарную тэхніку. Новыя магчымасці для атрымання патрэбнай інфармацыі прадставіў карыстальнікам публічны цэнтр прававой інфармацыі. Сёння тут са-браны юрыдычная літаратура і заканадаўчыя акты па ўсіх накірунках дзейнасці сучаснага грамадства. Мультымедыйны цэнтр дае магчымасць карыстацца электроннымі дакументамі з фонду ЦБ. У чытальнай зале раённай бібліятэкі арганізавана аўтаматызаванае месца для інвалідаў па зроку. Супрацоўнікі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду актыўна працуюць над стварэннем электроннага каталога на адзіны бібліятэчны фонд ЦБС.

З 2010 года жыхары аддаленых вёсак абслугоўваюцца перасовачнай бібліятэкай “на колах”. Створаны сайт ЦБС (cbs-voronovo) зрабіў больш даступнай інфармацыю аб рабоце бібліятэк і спрыяе павышэнню іміджу бібліятэчных устаноў.

Цяпер бібліятэка займае важнае месца ў сацыяльна-культурным развіцці грамадства. Прыярытэтным накірункам яе дзейнасці з’яўляецца краязнаўчая работа, работа па адра-джэнні культурнай і літаратурнай спадчыны, арганізацыі вольнага часу, правядзенні мерапрыемстваў для жыхароў раёна. Для маладых, ініцыятыўных, тых, хто імкнецца зрабіць жыццё разнастайным і цікавым, працуе літаратурна-музычная гасцёўня “Надзея”. На працягу многіх гадоў тут ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, праводзяцца літаратурныя вечары, фальклорныя святы, вечары-сустрэчы і інш. Наладжана цесная сувязь з настаўнікамі і вучнёўскім калектывам Воранаўскай сярэдняй школы, грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі раёна.



Дасягненні нашай бібліятэкі, яе супрацоўнікаў значныя. Па выніках работы за 2004 год бібліятэкар Бастунскай сельскай бібліятэкі Ірэна Яўгеньеўна Карповіч стала лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Бібліятэкар года”. У 2005-ым Воранаўская цэнтральная раённая бібліятэка была пераможцай абласнога конкурсу “Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр рэгіёна”. У 2006 годзе па выніках акцыі  “Пішам гісторыю вёскі” работа Пагародзенскай сельскай бібліятэкі прызнана лепшай у вобласці. У 2008г. у абласной акцыі “Новае пакаленне выбірае здароўе” лідарам стала Тракельская сельская бібліятэка. Актыўны ўдзел прымаюць установы ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Узнагароды атрымалі Нацкая (бібліятэкар Людміла Яўгеньеўна Бярцэвіч), Місявіцкая (Лілія Канстанцінаўна Карпук), Пераганцаў-ская (Наталія Віктараўна Камінская) сельскія бібліятэкі.

Добры пачатак гэтым поспехам, канешне ж, паклалі былыя супрацоўнікі, ветэраны бібліятэчнай справы: З.І. Заўгародняя, Т.Б. Мікутайціс, Л.Ц. Смірнова, У.А. Абрамчык, Л.Я. Луцэнка, Г.М. Венціс, С.Ф. Садоў-ская, М.П. Сотава, М.Б. Борка, Д.М. Лінкевіч, І.М. Яцэвіч,  Я.К. Кулдаш, Я.І. Станевіч, Н.Ул. Куфтава, Г.Б. Дзікевіч, Ч.Т. Бабкова, Т.М. Шчыгла, В.І. Мацюлевіч, У.І. Сарока, І.Ул. Іванч, Д.А. Мілюнец, М.І. Серафімка, Я.В. Бярцэвіч, З.С. Юхно, В.К. Кропіс,  Г.А. Крываручанка, І.М. Коўза, Т.М. Лукашун, Е.І. Валіцкая, В.І. Вайшвіла, Г.А. Панушкіна, Г.Ф. Боўшыс, М.Ю. Багдзевіч, М.Я. Радзевіч, А.А. Кашко.

Ветэранаў, увесь калектыў ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” віншую з юбілейнай датай. Жадаю не спыняцца на дасягнутым, не згубіць творчы запал і зберагчы для на-шчадкаў багацце нашай скарбніцы ведаў.

Вольга ЮРГО,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА і з архіва ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.
Добавление комментария
CAPTCHA
*