Свята Незалежнасці

Актуально 01 июля 10 1957


Сёння ў нашым слаўным краі свята!
Сонейка ўсміхаецца з нябёс,
І ў людзей усіх настрой прыўзняты,
Ціха льецца музыка бяроз.
Водар сенажацей кружыць голаў,
На палетках — збажына сцяной.
Выгляд вуліц, гарадоў і сёлаў
Радуе святочнай чысцінёй.
З кветкамі, з крылатымі сцягамі
Свята Незалежнасці ідзе.
Што яно народжана з баямі,
Будзе вечна ў памяці людзей.
Любім мы сваю зямлю аддана.
Шчасце наша — светлы лёс дзяцей.
Не чакаем з неба кашы маннай,
Не ўскладаем на другіх надзей.
Нам не ў сорам рукі з мазалямі,
Шлях адметны і нялёгкі ў нас.
Ведаем, што ўсё мы зробім самі,
Кліча нас наперад новы час.
Мы жывём у роднай Беларусі,
Ганарымся спадчынай сваёй,
І плыве над намі белы бусел —
Ён вартуе мір наш і спакой.
Валянцін Емяльянаў.
Комментарии
Валерий
Фотоколлаж толковый. Чувствуется рука мастера.
Добавление комментария
CAPTCHA
*