У панядзелак на Воранаўшчыне распачаўся Тыдзень культуры “Суквецце талентаў Воранаўскага краю”.

В посёлке 15 августа 16 1685


Яго ўрачыстае адкрыццё прайшло ў Воранаўскай цэнтральнай бібліятэцы. Удзел у мерапрыемстве прыняў кіраўнік раёна Мікалай Розум, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік, іншыя прадстаўнікі раённай улады, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Іўеўскай выбарчай акрузе №54, начальнік Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Маркевіч, дырэктар Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага Лідзія Мальцава. Выступоўцы падкрэслівалі важнасць культуры ў развіцці асобы, захаванні духоўных каштоўнасцей і гістарычнай спадчыны, традыцый, каларыту Воранаўшчыны. На сустрэчы былі адзначаны таленавітыя людзі нашага краю, якія атрымалі высокія ўзнагароды акурат у Год культуры. Пераможца XXIV рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак культуры”, бібліятэкар Бастунскай бібліятэкі Ірэна Карповіч, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, двойчы дыпламант спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вучань Радунскай школы мастацтваў Аляксандр Барташэвіч.

Сапраўдным падарункам аматарам мастацкага слова стала творчая сустрэча са сталічнымі гасцямі-пісьменнікамі — тэле- і радыёвядучай Тамарай Лісіцкай і рэжысёрам, сцэнарыстам Ігарам Паляковым. Прэзентацыю сваёй творчасці яны зрабілі яскравым і эфектным шоу, падчас якога сумаваць нікому не давялося.

На працягу першага дня наведвальнікі бібліятэкі маглі бясплатна скарыстацца інтэрнэтам, атрымаць юрыдычную кансультацыю ў адваката юрыдычнай кансультацыі Воранаўскага раёна Людмілы Журко. Увазе гасцей была прадстаўлена выстаўка кніжных навінак і карцін мастака Тамары Масленік з Віцебшчыны, пераможцы рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. Адшуканыя работнікамі Воранаўскай бібліятэкі экспанаты пачатку 90-х, аформленыя  ў “Музей у чамадане”, здзіўлялі, выклікалі шчымлівае пачуццё настальгіі.

Падчас Тыдня культуры пройдзе шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў у раёне. Прадэманструюць свае таленты мясцовыя ўмельцы, удзельнікі аматарскай творчасці, фальклорныя калектывы, эстрадныя выканаўцы, маленькія і юныя жыхары Воранаўшчыны. Будуць ладзіцца канцэрты, выставы, танцавальна-гульнёвыя праграмы. Сочым за святам разам. Працяг будзе.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.





























Добавление комментария
CAPTCHA
*