Цудоўны свет Воранаўскай іконы

Знай наших! 30 марта 12 2062

На працягу дзесяці дзён (з 21 па 31 сакавіка бягучага года) у Мінску ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Палаца Рэспублікі праходзіла выстава “Чтим образ Твой святый…”. Яна з’яўляецца часткай праекта “Святую Сафію ўславім!..”, прысвечанага 400-годдзю памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай (Сафіі Юр’еўны Радзівіл (Алелька).                                                  Яе арганізатарамі выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, рэлігійная арганізацыя “Прыход храма Святой праведнай Сафіі Слуцкай” Мінскай епархіі, галерэя “Свет праваслаўнай творчасці” Беларускага экзархату РПЦ і гарадская адміністрацыя Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

Адметнасцю гэтай выставы для Воранаўшчыны стаў удзел у ёй нашай зямлячкі, знакамітай вышывальшчыцы бісерам матушкі Святланы Семашкевіч. На экспазіцыі былі прадстаўлены дваццаць пяць работ, сем з якіх новыя. Выкананы яны ў розных тэхніках: шыццё, вышыўка, аплікацыя з выкарыстаннем парчы, аксаміту, бісеру, стразаў.

Матушка Святлана не ўпершыню прапануе свае работы на прэстыжных выставах не толькі абласнога, але і рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўню. Радуюць яе іконы таксама землякоў падчас благачынных канцэртаў і акцый. Вось і 22 красавіка ў райцэнтры пройдуць традыцыйныя “Пасхальныя сустрэчы”, дзе будуць прадстаўлены яе новыя работы, якія пабывалі ў Палацы Рэспублікі.

На адкрыцці экспазіцыі “Чтим образ Твой святый…” прысутнічала і сама Святлана Семашкевіч. Ёй была ўручана Грамата ад праваслаўнага прыхода храма Святой праведнай Сафіі Слуцкай Мінскай епархіі. У мерапрыемстве прымала ўдзел і мастак Жанета Шыдлоўская,  якая прапанавала ўвазе публікі вітражную скульптуру (шкло, метал). Арнаментальныя вітражы мастака ўпрыгожваюць касцёлы Варшавы, Сохачава, Бржозава і інш.

Наталля Івуць.

На здымку: творыць матушка Святлана.

Фота аўтара.
Комментарии
Верующий
Подскажите пожалуйста, как можно с ней связаться?
Автор
Обратитесь к матушке Светлане Семашкевич.
Верующий
А можно ли где-нибудь купить такую икону?
Добавление комментария
CAPTCHA
*