Iх iмёны поруч iдуць…


130 год назад беларуская зямля падаравала жыццё двум глыбам нашай літаратуры — Янку Купалу і Якубу Коласу. Да гэтай падзеі на мінулым тыдні настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Воранаўскай школы Лілія Васільеўна Гойда і  Ганна Эдвардаўна Войшніс, а таксама калектыў Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі сапраўднае свята паэзіі, якое аб’яднала школьнікаў розных узростаў.

Дзеці прыйшлі на літаратурную вечарыну, каб узгадаць жыццёвы шлях пісьменнікаў, паслухаць іх вершы ў выкананні аднагодкаў. А Мая Войшніс і Ілона Запаснік падзяліліся з прысутнымі сваімі творчымі набыткамі. Нікога не пакінула раўнадушным інсцэніроўка ўрыўка з п’есы Я. Купалы “Паўлінка” (на здымку). Вучні 10 класа Воранаўскай школы праявілі сябе як сапраўдныя артысты — каханне, праявы вясковага жыцця і спадзяванні яны не ігралі, а перажывалі… Атмасферу свята гледачам даравалі таксама музычныя і танцавальныя нумары.

Пакуль ладзяцца творчыя вечарыны, успамінаюцца любімыя творы і пяюцца народныя лірычныя песні, жывуць у памяці нашчадкаў Купала, Колас і іншыя песняры зямлі беларускай.

Марына КАНДРАТОВІЧ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*