На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст

 


27 мая  ў аграгарадку Жамыслаўль Іўеўскага раёна адбыўся шляхецкі фэст "Жамчужная зорка". Месцам яго правядзення стала тэрыторыя мясцовага палацава-паркавага комплексу.

Арганізатары мерапрыемства прапанавалі гледачам літаратурна-тэатралізаваную  кампазіцыю "Знакаміты род Умястоўскіх", канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага, Воранаўскага раёнаў. Гасцей мерапрыемства чакалі таксама дэфіле стылізаваных народных касцюмаў і  танцавальна-забаўляльная праграма "Вясновы настрой".
Падчас свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў і народных танцах, выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі.

DSC_7574

DSC_7579

DSC_7587

DSC_7592

DSC_7602

DSC_7650

DSC_7667

DSC_7681

DSC_7689

DSC_7709

“Iуеускi край”

 
Добавление комментария
CAPTCHA
*