28 ліпеня адбылося пасяджэнне Савета аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Таццяны Цехановіч.

В посёлке 28 июля 17 1561
IMG_5649

Па першаму пытанню павесткі дня — “Стан нагляднай агітацыі ў працоўных калектывах раёна” —  выступіла галоўны спецыяліст аддзела Людміла Нядзелька. У прыватнасці, было адзначана, што наглядная агітацыя ў наш час з’яўляецца адным з самых дзейсных сродкаў ідэйна-маральнага выхавання і аператыўнага інфармавання работнікаў працоўных калектываў. Прывесці наглядную агітацыю ў належны стан — такую задачу паставілі перад намеснікамі кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэялагічнай рабоце.

Падрабязны аналіз работы клубных устаноў аграгарадкоў, задачы па адраджэнню І захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, народных рамёстваў — тэмы выступлення дырэктара Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірыны Камінскай. Вопытам работы клубных фарміраванняў падзялілася з калегамі дырэктар раённага цэнтра культуры і вольнага часу Наталія Камінская. Аб дзейнасці бібліятэк раёна па папулярызацыі літаратуры на беларускай мове распавядала дырэктар Воранаўскай раённай бібліятэкі Таццяна Сушынская.

Па ўсіх разгледжаных на пасяджэнні пытаннях былі прыняты адпаведныя пастановы, якія будуць спрыяць далейшаму павышэнню сучаснага ўзроўню ідэялагічнай, культурна-масавай работы сярод насельніцтва раёна.

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Вольгі МЕЛЬКО.

IMG_5656 IMG_5657 IMG_5668 IMG_5675 IMG_5686 IMG_5692
Добавление комментария
CAPTCHA
*