ДАІ вобласці ўзмоцніць кантроль за веласіпедыстамі і матацыклістамі

ГАИ информирует 03 августа 17 1212
9f3f1e009a1be60bf490525dfc255a9c

У ДАІ канстатуюць высокі ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў двухколавага транспарту. З пачатку года інспектары зафіксавалі больш за 1,5 тысячы парушэнняў правіл матацыклістамі, і больш як 2,3 тысячы - веласіпедыстамі. – Рэгіянальная мэтавая аперацыя «Матацыкліст і веласіпедыст, будзь уважлівы!» працягнецца да 13 жніўня. Падчас яе правядзення ўдзельнікам дарожнага руху інспектары ДАІ растлумачаць правілы паводзін на дарогах, – расказаў старшы інспектар упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук

У перадвыхадныя і выхадныя дні маршруты патрулявання нарадаў ДПС пройдуць паблізу месцаў масавага адпачынку, правядзення забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў. Будуць выкарыстаны ўсе формы кантролю. ДАІ праверыць, як веласіпедысты выконваюць правілы перасячэння пешаходнага пераходу і пазначаюць сваю прысутнасць на дарогах у цёмны час сутак. 

Даведачна 
У першым паўгоддзі па віне матацыклістаў адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і 9 атрымалі раненні. 
 


Кацярына ВЕСЯЛУХА

Добавление комментария
CAPTCHA
*