Бульба ў пашане. Традыцыйныя восеньскія святы праходзяць у аграгарадках на Гродзеншчыне

У соседей 24 сентября 17 1915
bdfef65aa651a488ae4dc156dfa077fc

У Барунах на Ашмяншчыне прайшоў «Бульбяны кірмаш». Цёплы «баб’ялетні» восеньскі дзень сабраў жыхароў аграгарадка  і яго гасцей на традыцыйны «Бульбяны кірмаш». Шмат гадоў вяскоўцы адзначаюць свята другога хлеба, бо мясцовая гаспадарка КСУП «Эксперыментальная база «Баруны» спецыялізуецца на вырошчванні бульбы.
 


Зараз тут культывіруюць такія гатункі, як «скарб», «уладар» і «янка». Удзельнікі свята змаглі не толькі ацаніць іх знешнія характарыстыкі — усе гатункі былі прадстаўлены на выставе, але і паспытаць страў, прыгатаваных з гэтай бульбы.

 

Свята, прысвечанае другому хлебу беларусаў, зладзілі супрацоўнікі мясцовага сельскага клуба і раённага Цэнтра культуры. Менавіта яны прапанавалі ўдзельнікам насычаную культурную праграму. А пачалася яна з харэаграфічнай пастаноўкі «Бульбяны карагод». Вялікую цікавасць выклікалі тэатралізаванае прадстаўленне «На кірмашы», гульнявыя пляцоўкі «Барунскі асілак», «Смачны дранік» і іншыя. Падчас святочных конкурсаў і эстафет прадэманстраваць свае фізічныя дадзеныя змаглі і дзеці, і дарослыя: адныя «садзілі бульбу», другія падымалі мяшкі з ёй. Словам, спаборніцтва атрымалася.


 

Даспадобы прыйшлася ўсім прысутным дэгустацыя народных страў з бульбы. Яе арганізавала КСУП «Эксперыментальная база «Баруны». За апетытнымі дранікамі са смятанай, традыцыйнымі беларускімі клёцкамі выстраіліся сапраўдныя чэргі. Анастасія Якель са сваімі памочнікамі ледзь паспявала абслугоўваць аматараў бульбы. Такую цудоўную магчымасць падсілкавацца ўдзельнікі свята атрымалі таксама дзякуючы повару гаспадаркі Вользе Пабядзінскай.

 

А пакуль вяскоўцы частаваліся стравамі з бульбы, супрацоўнікі культуры працягвалі радаваць прысутных конкурсамі, жартамі і прыгожымі музычнымі кампазіцыямі. Сваім добрым настроем падзяліліся з барунцамі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Жытніца», артысты народнага ансамбля цыганскай песні «Джана Рома» і лідар гурта беларускай сярэднявечнай музыкі PAWA Юрась Панкевіч. Музыкант, які жыве ў суседняй вёсцы Бянюны, з радасцю прыняў запрашэнне прыняць удзел у канцэрце і выканаў некалькі прыгожых і таямнічых мелодый на ўласнаручна змайстраванай дудзе.

 

IMG_8574.jpg

 


Вучні мясцовай школы акурат да свята падрыхтавалі незвычайную выставу, на якой прадставілі вырабы з бульбы. Якіх толькі цацак і дзівосаў тут ні было?! А побач размясцілася кніжная выстава, прысвечаная другому хлебу.

 

Падчас кірмашу працавалі таксама гандлёвыя рады, дзе можна было набыць папкорн, салодкую вату і нават мёд, а юных барунцаў чакаў надзіманы атракцыён.

 

IMG_8583.jpg

***

У аграгарадку Дзераўная  на Слонімшчыне прайшло  традыцыйнае свята бульбы. 

 

Штогод напрыканцы верасня пасля збору ўраджая сяляне віншуюць адзін аднаго з добрай бульбай.  

На святочнае мерапрыемства прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з суседніх вёсак і нават з горада. У праграме розныя конкурсы: загадак, на самую ўраджайную гаспадарку, незвычайную бульбу, вершаў і вырабаў з бульбы. Таксама на працягу свята арганізатары выбіралі лепшага бульбаша.  

Творчы калектыў Дзераўноўскага філіяла Цэнтра культуры падрыхтаваў для гасцей свята займальную праграмму.  

Для гасцей святочнага мерапрыемства была падрыхтавана і канцэртная праграма творчых калектываў з аграгарадка Пятрэвічы Навагрудскага раёна. “Пятрэвіцкі батал’ён” і “Маладосць” парадавалі гасцей выкананнем народных, вясковых і застольных, юмарыстычных і папулярных эстрадных песен. Удзельніцамі гэтых калектываў з’яўляюцца работніцы сельскага Дома культуры аграгарадка Пятрэвічы і педагогі мясцовых навучальных устаноў.  

На свята да жыхароў Дзераўной таксама прыехалі работнікі Слонімскага дома рамёстваў, якія прапанавалі ўсім жадаючым набыць свае вырабы, або згуляць у імгненную латарэю і абавязкова выйграць.  

Для маленькіх гасцей быў усталяваны батут і арганізаваны продаж цацак і прысмакаў.  

Усіх жадаючых арганізатары святочнага мерапрыемства частавалі дранікамі з бульбы новага ўраджаю.  

IMG_4648.jpgIMG_4709.jpgIMG_4714.jpgIMG_4798.jpgIMG_4681.jpgIMG_4646.jpgIMG_4704.jpgIMG_4671.jpg  

***

Свята бульбы прайшло ў аграгарадку Новае Сяло на Свіслаччыне.

 

1506252165_ya.jpg1506252168_f.jpg1506252212_i.jpg1506252233_yu.jpg1506252133_b.jpg

 

 

СТОИТ ПОЧИТАТЬ: 

 


 


 

 


 


Раённыя газеты "Ашмянскі веснік", "Слонімскі веснік", "Свіслацкая газета"

Добавление комментария
CAPTCHA
*