Iдуць касцы, звiняць iх косы...

Страницы истории 19 апреля 13 2147

Нядаўна ў рэдакцыю “Воранаўскай газеты” трапіў фотаздымак з сямейнага архіва жыхара аг. Забалаць Франца Кандратовіча. Здымку больш за 60 год. Ён адлюстроўвае адну хвіліну з жыцця мужчын вёскі Куклі, якія накіроўваліся на касавіцу. Між іншым, другі злева — дваццацігадовы бацька Франца Баляслававіча. Спадзяемся, што здымак спадабаўся чытачам раёнкі. А можа, хтосьці і сябе адшукаў сярод хлапцоў-удальцоў?!

Паважаныя чытачы!


Калі ў вашым сямейным архіве ёсць цікавыя фотаздымкі, у якіх увекавечана гісторыя сям’і, вёскі, краіны або значных падзей, удзельнікам ці сведкай якіх вы былі, дасылайце, калі ласка, у рэдакцыю “Воранаўскай газеты”. Жыхарам Воранаўшчыны будзе цікава даведацца пра час і абставіны стварэння здымка. Можаце патэлефанаваць па нумары 2-19-89, паведаміць журналістам сваю гісторыю, а можаце і запрасіць журналістаў да сябе. Найбольш цікавыя фотаздымкі будуць размешчаны на старонках раённага выдання.
Добавление комментария
CAPTCHA
*