Па старонках польскай паэзii

Наши конкурсы 14 ноября 17 1657
DSCN3118

Сяброўства з польскай мовай вядуць многія школьнікі нашага раёна. Напэўна, некаторыя з іх спрабавалі чытаць у арыгінале творы Адама Міцкевіча, Чэслава Мілаша, Генрыка Сянкевіча і іншых вядомых аўтараў. Натхнёныя талентам пісьменнікаў на мінулым тыдні прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў польскай паэзіі ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Шчыра і ад душы гучалі вершы як польскіх класікаў, так і сучаснікаў. Большасць выступаючых аддала перавагу радкам Адама Міцкевіча. Слухачы ўяўлялі сябе то на беразе рамантычнай Свіцязі, то захапляліся адвагай рыцара Эмрада…

Канкурсанты імкнуліся не проста выразна прачытаць вершы, а перадаць пры гэтым сваё разуменне аўтарскай задумкі. Некаторыя з іх ўжо не першы раз дэманстравалі свае чытацкія здольнасці. Для другакласніцы Камілы Ціхановіч з Доцішскай школы гэта было першае адказнае выступленне. Яна не магла падвесці бабулю Марыю Станіславаўну Садоўскую, настаўніцу польскай мовы, і маму Эльвіру Іванаўну Ціхановіч, у мінулым неаднаразовую пераможцу і лаўрэата раённага, абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу чытачоў польскай паэзіі. Справіўшыся з хваляваннем, дзяўчынка атрымала першае месца ў сваёй узроставай групе. З удалым выспупленнем у гэты дзень віншавалі і Валянціну Матусевіч з Доцішскай школы, Вікторыю Картановіч і Валерыю Гарбіну з Беняконскай, Уладзіслава Юхневіча з Жырмунскай школы, Маргарыту Касцюкевіч і Мілану Келмуць з Забалацкага НПК, Сафію Кічко і Аляксея Залогу з Канвелішскага. Усе дэкламатары атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

Стоит почитать:


Паэзiя з польскiм акцэнтам


Свята паэзіі


DSCN3117 DSCN3116 DSCN3115 DSCN3113 DSCN3112
Добавление комментария
CAPTCHA
*