У Лідзе распачаўся адборачны абласны тур XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Фестиваль 25 ноября 17 1768
513933cea9f150b03ea9283331b684d5


Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, сталіцай якога стала Гродна, рыхтуецца да чарговай сустрэчы сяброў. І хаця свята адбудзецца яшчэ толькі летам наступнага года, падрыхтоўка да яго поўнай хадою ідзе ўжо зараз. Па ўсёй краіне адбываюцца адборачныя абласныя туры. Свой выбар тых, хто найлепш варты прадставіць нацыянальныя культуру і традыцыі, Гродзеншчына робіць сёння ў Лідзе.

 

У адборачным туры ўдзельнічаюць прадстаўнікі пятнаццаці нацыянальнасцей, дваццаць чатыры мастацкія калектывы, індывідуальныя выканаўцы і майстры рамёстваў.

 

Падзею варта назваць не інакш, як святам. Атмасфера яго пануе ў холе Палаца культуры г. Ліды, дзе праходзіць выстава рамёстваў, нацыянальнага касцюма і кулінарных страваў. А ў вялікай зале распачынаецца ўрачыстая частка адборачнага тура. На сцэну з музычнымі, песеннымі і танцавальнымі нумарамі, тэатральнымі пастаноўкамі выйдуць мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Іх выступленні ацэніць кампетэнтнае журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хора імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі.

 






























ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:
 


 


 


 

 

Фото аўтара

Вольга ЯХАНТАВА

Добавление комментария
CAPTCHA
*