Міністр Аляксандр Карлюкевіч: "Жыццё патрабуе ад СМІ сутнасных змен"

Принёманский регион 11 января 18 1062
60bc5f22d1881fb2af4b426f6321220c

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы. 

Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з выкладчыкамі і будучымі журналістамі, студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, хто ў хуткім часе будзе вызначаць і ствараць інфармацыйную прастору Гродзеншчыны. І з задавальненнем адказаў на пытанні студэнтаў, якіх цікавілі магчымыя рэформы ў сістэме сродкаў масавай інфармацыі, стаўленне да новых спосабаў і форм падачы інфармацыі, будучыня папяровых выданняў і шмат іншага. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, рэктар універсітэта Ірына Кітурка. 

0W1A0488.JPG

– Не першы раз мы гаворым пра тое, што любая рэдакцыя – “СБ. Беларусь сегодня” гэта, “Звязда” альбо рэдакцыя “Гродзенскай праўды”, іншага выдання, якое выходзіць у раёне, – усе яны павінны быць медыйнымі, інфармацыйнымі цэнтрамі і выкарыстоўваць самы розны фармат зносін з чытачом. Не толькі на паперы, але і ў інтэрнэт-прасторы, у тым ліку сацыяльных сетках, – адзначыў міністр. – Трэба рабіць крокі па рэфарміраванні СМІ. Гэта датычыць знешняга выгляду, але самае галоўнае: павінны адбыцца сутнасныя змены, чаго патрабуе само жыццё. 

Студэнты заўважылі, што на сайтах друкаваных СМІ ўсё часцей з’яўляецца відэаінфармацыя, прысутнічаюць газеты і ў сацыяльных сетках. Як распавёў Аляксандр Мікалаевіч, формы могуць быць самыя розныя.  Галоўнае – зрабіць прадукт цікавым, данесці інфармацыю да чытача, атрымаць зваротную сувязь. 

0W1A0462.JPG0W1A0513.JPG

Адказваючы на пытанне падрыхтоўкі будучых журналістаў, міністр звярнуў увагу на тое, што ў фармаце праграм павінна быць як мага больш практычных заняткаў. Галоўнае – навучыцца тэхналогіям. Дапамагчы ў гэтым павінны выкладчыкі, журналісты, што працуюць у сродках масавай інфармацыі. Дарэчы, у купалаўскага ўніверсітэта ёсць багаты вопыт: на базе абласной газеты “Гродзенская праўда”, абласнога і гарадскога тэлебачання адкрыты філіялы кафедры журналістыкі. 

0W1A0518.JPG0W1A0511.JPG

На мінулым тыдні Міністэрства інфармацыі распачало рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, мэта якой –пазнаёміць дзяцей з класічнай і сучаснай літаратурай. Як зазначыў Аляксандр Карлюкевіч, у краіне штогод выходзіць каля дзесяці тысяч розных кніг, іх можна набыць у гандлёвых кропках сістэмы “Белкніга”, “Белкаапсаюз”, “Белсаюздрук”, нават звычайных супермаркетах. Таму цікавая кніга абавязкова знойдзе шлях да чытача. А творцы маюць што прапанаваць. 

 З сённяшніх сучасных беларускіх аўтараў я з цікавасцю чытаю Алеся Бадака, Алега Ждана, Алену Папову, Алену Брава, Людмілу Рублеўскую, Віктара Шніпа… – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Мне здаецца, гэта тыя аўтары, якія маюць права дзякуючы свайму таленту на зносіны з чытачом. Іх кнігі выдаюцца, папулярызуюцца і атрымліваюць шырокае распаўсюджванне. 

0W1A0587.JPG0W1A0577.JPG0W1A0578.JPG0W1A0579.JPG0W1A0541.JPG
 


Фото Арцёма ТУРЛАЯ

Таццяна МАСТОЎСКАЯ

Добавление комментария
CAPTCHA
*