Летняя школа беларускай мовы і культуры ўпершыню пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

Актуально 14 марта 18 1914
6ba634e7bb27d7758d7714d9a900de24

Школа будзе дзейнічаць з 5 па 18 жніўня на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама на тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры. Арганізатары школы будуць рады бачыць сярод яе ўдзельнікаў як беларускіх, так і замежных грамадзян. 

На працягу амаль двух тыдняў выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць крэатыўныя заняткі па беларускай мове, вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна, знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах і беларускай кухні. 

i.jpg

У рамках культурнай праграмы ўдзельнікі школы змогуць прыняць удзел у экскурсіі ў музей развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, па цэнтры горада Гродна, майстар-класе па народных танцах. 

belorusskie_tancy_25.jpg

Таксама арганізатары прапануюць квэст па горадзе, беларускамоўныя гульні, паездку ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, наведванне кінатэатра і прагляд беларускага фільма, экскурсію ў музей Максіма Багдановіча і караоке па-беларуску. 

Падрабязней азнаёміцца з праграмай Летняй школы беларускай мовы і культуры можна на сайце http://www.belmova.grsu.by/by/
 


grsu.by
Комментарии
voran
Уже исправили :)
Научная библиотека
Ссылка на сайт Летней школы не правильно работает
Добавление комментария
CAPTCHA
*