Дзень вышыванкі ў Воранаве: мова ― гэта душа народа, адзенне — яго твар (Фота)

В посёлке 02 июля 18 3072
1

Воранава, як і ўся краіна, рыхтуецца да святкавання галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці. І ў райцэнтр атмасфера народных гулянняў прыйшла загадзя. Пляцоўкі з разнастайнымі забавамі ў гарадскім парку сталі своеасаблівай рэпетыцыяй вялікага святкавання. Але ўвагай гасцей завалодалі не шчыльныя гандлёвыя шэрагі, а Дзень вышыванкі пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

— Мяняецца жыццё, цікавасць да сваіх каранёў, велізарнага багацця, якім мы валодаем у плане традыцыйнай культуры. Пачынаючы з вышымайкі ці стужкі з беларускім арнаментам, мы можам прыцягнуць увагу да вельмі сур’ёзных рэчаў, — упэўнены актывісты БРСМ. — Гэтыя знакі з’явіліся калісьці на белым адзенні як абярэгі, іх можна чытаць як пісьмо. Кожны сімвал валодае магутнай энергетыкай. Геаметрычны малюнак — гэта просьбы той жанчыны, якая вышывала. Просьбы аб здароўі, сіле, шчасці, дабрабыце. І сёння мы таксама жадаем нашым землякам усяго найлепшага, — павязваючы чароўныя стужачкі воранаўцам, казалі дзяўчаты.

2

Тэматычным дапаўненнем сталі выстава “Сэлфі&фота ў вышыванцы” і дэфіле ў касцюмах з нацыянальнымі элементамі “Узоры сэрцу дарагія”. Усе жадаючыя змаглі ўпрыгожыць свой вобраз малюнкам на твары. Пляцоўка аквагрыму сёння таксама працавала ў стылі фолк.

3

Косы і пляценні з валасоў займаюць асаблівае месца ў сэрцы жанчыны. Яшчэ ў дзяцінстве косы заплятае мама, такія прычоскі мы рабілі лялькам, і нават дарослыя прадстаўніцы не адмаўляюцца ад гэтай рамантычнай атрыбутыкі ў вобразе. Ужо колькі сезонаў запар косы і пляценні складаюць вядучую модную тэндэнцыю. А калі яны аздоблены стужкай з беларускім арнаментам, што можа быць прыгажэй?

4

Дзе радзімы нашай пачатак, высвятлялі падчас тэматычнай віктарыны. Пытанні аб годзе нараджэння Воранава, аўтары слоў гімна пасёлка, выглядзе яго герба і іншыя, здаралася, ставілі ў тупік удзельнікаў апытвання. Але многія ўсё ж атрымалі цудоўны сувенір за правільны адказ. Карысна цікавіцца гісторыяй малой радзімы, землякі.

5

Лашчылі слых беларускія песні з канцэртнай праграмы “Пяю табе, мая радзіма”. На летняй эстрадзе гучалі брэндавыя “Прывітальная”, “Тры дубы”, “Туман ярам”, “Адам і Марыля”, “Воранаўскі край” народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Лявоны”. Сваіх аматараў і гледачоў знайшла і выстава работ аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

6 7 IMG_8823 IMG_8829 IMG_8832 IMG_8835 IMG_8836 IMG_8837 IMG_8838 IMG_8841 IMG_8844 IMG_8845 IMG_8848 IMG_8849 IMG_8850 IMG_8852 IMG_8853 IMG_8857 IMG_8858 IMG_8860 IMG_8861 IMG_8865 IMG_8869 IMG_8872 IMG_8873 IMG_8874 IMG_8878 IMG_8879 IMG_8880 IMG_8881 IMG_8882 IMG_8883 IMG_8884 IMG_8885 IMG_8886 IMG_8892 IMG_8893 IMG_8894 IMG_8896 IMG_8903 IMG_8905 IMG_8907 IMG_8909 

Галіна ШЛЕМПА.

Фота аўтара.
Комментарии
Lola
Шкада, што мала людзей.
vl
мова ― гэта душа народа, адзенне — яго твар

Жаль что это дошло до вас только через 24 года и только по указанию сверху.
И говорите вы это только в этот день, посмотрим ваши дела дальше...
Добавление комментария
CAPTCHA
*