Чытачы — на ўсе сто!

Актуально 06 июля 18 832
IMG_8631

У Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе не проста сябруюць з “Воранаўскай газетай”. Усе шэсцьдзясят сем яго педагогаў і работнікаў падпісаліся на раёнку.

Артыкулы для душы ў раённым выданні знаходзяць як маладыя спецыялісты, так і вопытныя настаўнікі, умудроныя жыццём людзі.

 — Гэта наша родная газета. Яна — аснова, з якой мы чэрпаем усе навіны раёна, — тлумачыць такую зацікаўленасць да газеты дырэктар НПК Наталля Віктараўна Якжык. — Ды і як яе не выпісваць? Калі ў ёй чытаем пра сваю школу, настаўнікаў, вучняў. Вялікім попытам у нас карыстаецца “Літаратурная старонка”. Бо нашы дзеці творчыя — самі пішуць і любяць чытаць вершы землякоў.

Па словах Наталлі Віктараўны, педагогі навучальна-педагагічнага комплекса прапагандуюць раёнку. Абмяркоўваюць надрукаваныя ў ёй матэрыялы на бацькоўскіх сходах, на класных і інфармацыйных гадзінах з вучнямі.

— Газета пра наша жыццё, землякоў, малую радзіму. Таму яе трэба і падтрымліваць, — лічыць калектыў Канвелішскага НПК.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

На здымку: настаўніца матэматыкі Святлана Сварабовіч з дачушкамі Сандрай, Эвелінай і Ксеніяй любяць пачытаць раёнку ў вольную хвіліну.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*