Гордость коллектива и Вороновщины

Знай наших! 17 июля 18 1983
1C9A8498

Мечыслаў Дзенькоўскі, начальнік цэха механізацыі КСУП “Гіркі”, ніколі не ставіў перад сабой мэты быць першым і лепшым сярод іншых. Тым не менш за шматгадовую і добрасумленную працу яго імя занесена на районную Дошку Пашаны.

— Калектыў — гэта першааснова ўсяго. Адзін нічога не зробіш, асабліва ў такой справе, як сельская гаспадарка, — лічыць Мечыслаў Мечыслававіч. — Таму заўсёды стаўлю на першае месца інтарэсы чалавека, а потым усё астатняе. З людзьмі і для людзей трэба працаваць, тады будзе менш абыякавасці, крыўды і зайздрасці, а справы пойдуць лепш. Калі чалавек талковы і добрасумленны, то і тэхніка будзе дагледжана, бо на ёй трэба будзе працаваць сёння, заўтра і паслязаўтра. Сёлятняе жніво паказвае, што нашы механізатары, вадзіцелі падрыхтавалі тэхніку, як мае быць. Канечне ж, усяго немагчыма  прадугледзець, бывае, што агрэгаты ламаюцца, але на агульны рытм уборачнай гэта не ўплывае. А ўвогуле, працаваць ў нашым прадпрыемстве прыемна, ёсць парадак, ёсць сапраўдныя аднадумцы, ёсць прадукцыя…

— Нездарма ж працоўны калектыў дзяржпрадпрыемства “Гіркі” таксама на раённай Дошцы Пашаны, у чым, безумоўна, ёсць і Ваша заслуга. Усё ж такі пад вашым непасрэдным кіраўніцтвам працуе 8 чалавек, маецца каля 400 адзінак рознай сельскагападарчай тэхнікі і агрэгатаў.

— Уладкаваўся сюды на працу ў 1992 годзе, маючы дыплом інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер БАТУ). За гэты час не раз мяняліся назвы нашага прадпрыемства, яе кіраўнікі, назвы маёй пасады, толькі не памяняўся мой погляд на працу: чалавек павінен мець канкрэтны ўчастак работы і добрасумленна выконваць свае абавязкі, быць адданым роднай зямлі.

— Я так разумею, Мечыслаў Мечыслававіч, што малая радзіма для Вас — гэта не проста словы…

— Вёска Слабодка, дзе нарадзіўся, для мяне — цэлы вялікі свет, які мілы сэрцу зімой і ўлетку, вясной і восенню. Дзед тут мой жыў, бацька вырас, цяпер і я тут жыву, у дзедавай хаце. Вядома ж, штосьці падрамантавалі, ёсць свет, газ… Дзесьці глыбока ў душы спадзяюся, што і сын Аляксандр, які скончыў першы курс БАТУ, таксама сюды вернецца. Хочацца, каб не абарвалася гэтая жыццёвая нітачка і не заціхла нашае радавое гняздо. Паразуменне з сынам аб гэтым пакуль што маецца, а там відаць будзе. А вось ў дачкі-васьмікласніцы Анастасіі планы на будучыню яшчэ не зусім акрэсленыя. Кажу, ідзі вучыцца на ветурача —вельмі патрэбная на сяле прафесія. Пакуль што думае, але адчуваецца, што пойдзе з хаты…

На вёсцы, калі не лянавацца, жыць можна. Вось і ў нас з жонкай Тарэсай ёсць тры гектары арандаванай зямлі. Садзім бульбу, агародніну, трымаем дзве кароўкі і іншую жыўнасць. Жывём, як і шмат гадоў таму жылі мае продкі, па-сялянску, жывём працай. Бог і ствараў чалавека не для пацехі і вольнасці, а для працы — фізічнай і духоўнай.

Вікенцій ЯКОВІЧ.

На здымку: Мечыслаў Дзенькоўскі ля прэс-падборшчыка “Фьюжн”.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Стоит почитать:


Комбикормовый цех в КСУП «Гирки» Вороновского района — производство больших возможностей


Ценен каждый колосок (Фото. Видео)

Добавление комментария
CAPTCHA
*