Школа футбола запрашае

Здоровый образ жизни 17 августа 18 3614
FsvhvGeudUM

Футбольная акадэмія “Fair Play” у партнёрстве з Беларускай федэрацыяй футбола адчыняюць у верасні-кастрычніку футбольныя школы для дзяўчат і хлопцаў у Воранаве і Радуні. Вядзём гутарку з заснавальнікам адной з першых у нашай краіне прыватнай акадэміі футбола Аляксандрам Кушнерам.

— Аляксандр, раскажыце пра гісторыю заснавання футбольнай акадэміі “Fair Play”.

— Футбольная акадэмія “Fair Play” (да жніўня 2014 года насіла назву прыватная футбольная школа “Нёман” Ашмяны) распачала сваю працу ў Ашмянах ў лістападзе 2012 года. Мы былі першай прыватнай футбольнай школай у Гродзенскай вобласці, адной з першых на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Спачатку людзі вельмі скептычна ставіліся да ідэі адкрыцця школы, бо былі перакананы, што бацькі не будуць плаціць за трэніроўкі па футболе, паколькі нават у мясцовай ДЮСШ былі праблемы з напаўненнем бясплатных групаў па розных відах спорту. Але, як паказаў час, справа была не ў платнасці ці бясплатнасці заняткаў, а ў падыходзе да сваёй працы. Я заўсёды прыкладаў намаганні, каб знайсці індывідуальны падыход як да дзяцей, так і да бацькоў, каб стварыць такія ўмовы, у якіх будзе камфортна ўсім. І, вядома, такі падыход прынёс станоўчыя вынікі. У першы месяц заняткаў у трох камандах футбольнай школы трэніравалася больш за 70 дзяцей.

— Чаму змянілі назву?

— Слоган “FAIR PLAY” вядомы амаль кожнаму, хто цікавіцца спортам. Гэтае паняцце даволі аб’ёмнае. Яно не абмяжоўваецца толькі шчырай гульнёй (менавіта так і перакладаецца выраз “fair play” з англійскай мовы) і падпарадкаваннем правілам футбола. Паняцце “FAIR PLAY” у шырокім сэнсе азначае павагу да партнёраў па камандзе, да суперніка, да ўсіх аматараў футбола, а таксама мае на ўвазе годныя паводзіны на футбольным полі незалежна ад выніку гульні.

Новы лагатып футбольнай акадэміі поўны энергіі і дынамізму. Па задумцы, ён павінен натхніць выхаванцаў да больш актыўных дзеянняў на полі, з’яднаць іх і ўзмацніць камандны дух.

— Вашай акадэміі футбола ўжо больш за пяць год. Чаго дасягнулі за гэты час?

— “Fair Play” усталявала сапраўдныя партнёрскія адносіны з АБФФ. Галоўная футбольная структура нашай краіны на сённяшні дзень з’яўляецца нашым асноўным партнёрам.

Сумесна з АБФФ мы правялі больш за 30 вялікіх футбольных турніраў для дзяцей як сярод дзяржаўных ДЮСШ, СДЮШАР і прыватных футбольных школаў, так і сярод навучальных установаў Ашмянаў і Ашмянскага раёна.

Усе каманды футбольнай акадэміі прынялі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. У 2015 годзе мы наведалі літоўскі горад Уцену, дзе нашы маленькія “акадэмікі”, каманда 2007-08 г.н., занялі ганаровае 2-е месца ў турніры Utenis Cup 2015. У 2016г. адгулялі на турніры ў Латвіі ў г. Даўгаўпілс, а таксама згулялі на турніры ў Літве ў г. Вільнюсе. Вясна 2018г. была паспяховай для каманды 2007-08 г.н., якая ўзнялася на “срэбную” прыступку на турніры ў Латвіі ў г. Даўгаўпілс.

Акрамя таго, акадэмія “Fair Play” становіцца ўдзельніцай пілотнага праекта УЕФА па развіцці масавага і дзіцячага футбола, а таксама ўдзельніцай праекта ФІФА па развіцці дзявочага футбола. Самым прыемным фактам стала атрыманне нашымі спецыялістамі трэнерскіх ліцэнзій UEFA-D.

— Якіх асноўных прынцыпаў у працы з дзецьмі вы прытрымліваецеся?

— Таленавітым і мэтаскіра-ваным мы даем магчымасць паспрабаваць свае сілы ў прафесійных футбольных клубах. Тым, хто не імкнецца зрабіць кар’еру прафесійнага футбаліста, трэніроўкі па футболе не стануць пустой тратай часу. Наадварот, дапамогуць палепшыць здароўе, сфарміраваць характар і знайсці шчырых сяброў.

 У футбольнай акадэміі навучальны працэс пабудаваны такім чынам, каб дзіця з задавальненнем наведвала трэніроўкі. Наша місія — захапіць футболам. Мы ганарымся тым, што ў “FAIR PLAY” адсутнічае адбор, паколькі кожнае дзіця мае права праявіць сябе. Прывёўшы сваіх дзяцей ў футбольную акадэмію, бацькі могуць быць упэўнены, што яны ў надзейных руках і мы прыкладзем максімум намаганняў для ажыццяўлення іх футбольных мараў.

— Адкрыццё школ у Воранаве і Радуні — гэта працяг плённага партнёрства АБФФ і “Fair Play”?

— Так, гэта наш планавы рух наперад у межах праекта “Мой футбольны клуб” і пагаднення аб супрацоўніцтве. Сетка такіх школ будзе адкрывацца па ўсёй Беларусі. 

— Дзяцей якога ўзросту вы набіраеце ў падрыхтоўчыя групы?

— На дадзены момант у наборы наступныя ўзроставыя катэгорыі хлопцаў і дзяўчат: 2005-06, 2007-08, 2009-10, 2011-12, 2013-14 гадоў нараджэння.

— Якім чынам магчыма атрымаць дадатковую інфармацыю аб дзейнасці футбольнай акадэміі “Fair Play” і запісаць туды дзіця?   

— У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў, якія датычаць запісаў у футбольную акадэмію, арганізацыі трэніровачнага працэсу, аплаты за трэніроўкі і г.д., вы заўсёды зможаце атрымаць кампетэнтныя адказы па тэлефонах +375 29 6665484 (VELCOM) або +375 33 3665484 (MTS). Таксама раім наведаць наш сайт www.fair-play.by.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота з архіва Аляксандра Кушнера.
Комментарии
Вороновчанин
Молодец Кушнер!
:
Николай Авсейчик в "трауре", 15 лет жизни старался чтобы в районе не развивался никакой вид спорта кроме лёгкой атлетики, даже чтобы кружков других не было, а тут такое...

Люди даже за границу ездят, не то что у нас в районе! У нас за границу на мероприятия ездят только чиновники и работники культуры, остальным нельзя, даже к себе пригласить нельзя!
Добавление комментария
CAPTCHA
*