Сёння ў Воранаве прайшоў I абласны фэст народнага танца (Фота)

Наши конкурсы 01 декабря 18 3991
1C9A0015

Перастук абцасаў, заліхвацкія “э-эх!”, поўная зала гледачоў — жыва, ярка, каларытна ў Воранаве прайшоў I абласны фэст народнага танца.

Сёння Воранаўшчына гасцінна прымала ўдзельнікаў I абласнога фэсту народнага танца. Гледачоў і юных танцораў прывіталі і выказалі надзею на адкрыццё новых талентаў старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Я. Ганевіч і начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Т.В. Асмалоўская.

1C9A0019 1C9A0024 1C9A0034

Ідэйным натхняльнікам свята танца з’яўляецца кіраўнік ансамбля “Радунскія салавейкі” Францішка Францаўна Габіс. Менавіта калектыў пад яе кіраўніцтвам і адкрыў фестывальны дзень. Танцавальнай пляцоўкай для 27 гуртоў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны стала сцэна Воранаўскага гарадскога цэнтра культуры і народнай творчасці. Гучнымі апладысментамі сустракалі артыстаў з Гродна, Воранаўскага, Карэлічскага, Смаргонскага, Слонімскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Ваўкавыскага, Лідскага раёнаў.

1C9A0025 1C9A0026 1C9A0027 1C9A0028

На першы погляд лёгкія рухі танцораў, безумоўна, патрабуюць сур'ёзнай фізічнай падрыхтоўкі, штодзеннай працы і вялікага артыстызму. Конкурс арыентаваны на лакальную культуру і яе праявы ў пластыцы, кампазіцыі, эстэтыцы, а яшчэ ў строях. Сапраўднае задавальненне атрымліваеш ад назірання за сцэнічнай модай: якія прыгожыя і непаўторныя беларускія вышыванкі ўпрыгожваюць касцюмы ўдзельнікаў.

1C9A0051

1C9A0038

1C9A0044

1C9A0039

Добра вытрымалі танцавальны рытм і паўторна выйшлі на паклон пры ўзнагароджанні ўсе ўдзельнікі фестывалю. Але конкурс патрабуе вызначэння пераможцаў. З гонарам магу зазначыць, што калектывы Воранаўшчыны ўзялі не толькі прызавыя месцы. Танцавальны гурт Пялясскай сярэдняй школы з навучаннем на літоўскай мове з кампазіцыяй “Ткачыхі” стаў пераможцам у старэйшай узроставай групе. Першае месца таксама занялі ансамбль танца “Задорынка” і ўзорны ансамбль танца “Вярбіначка” з Гродна. Віншуем пераможцаў!

Першы абласны фэст народнага танца стане традыцыйным для нашага раёна і будзе праводіцца праз год. Да новых сустрэч!

1C9A0053 1C9A0055 1C9A0057 1C9A0067 1C9A0069 1C9A0070 1C9A0074 1C9A0081 1C9A0085 1C9A0090 1C9A0092 1C9A0094 1C9A0104 1C9A0109 1C9A0111 1C9A0113 1C9A0121 1C9A0129 1C9A0133 1C9A0149 1C9A0153 1C9A0155 1C9A0158 1C9A0165 1C9A0184 1C9A0186 1C9A0194 1C9A0195 1C9A0203 1C9A0204 1C9A0209 1C9A0213 1C9A0216 1C9A0219 1C9A0222 1C9A0227 1C9A0231 1C9A0233 1C9A0240 1C9A0246 1C9A0247 1C9A0250 1C9A0252 1C9A0254 1C9A0258 1C9A0264 1C9A0266 1C9A0267 1C9A0271 1C9A0274 1C9A0276 1C9A0280 1C9A0281 1C9A0284 1C9A0285 1C9A0289 1C9A0290 1C9A0292 1C9A0295 1C9A0301 1C9A0306 1C9A0313 1C9A0316 1C9A0318 1C9A0319 1C9A0320 1C9A0321 1C9A0323 1C9A0329 1C9A0334 1C9A0340 1C9A0347 1C9A0359 1C9A0363 1C9A0367 1C9A0369 1C9A0372 1C9A0376 1C9A0378 1C9A0379 1C9A0380 1C9A0393 1C9A0398 1C9A0400 1C9A0408 1C9A0414 1C9A0416 1C9A0417 1C9A0421 1C9A0423 1C9A0425 1C9A0427 1C9A0434 1C9A0436 1C9A0440 1C9A0441 1C9A0444 1C9A0449 1C9A0452 1C9A0453 1C9A0458 1C9A0464 1C9A0465 1C9A0471 1C9A0473 1C9A0478 IMG_6487 IMG_6505 IMG_6511 IMG_6517 IMG_6521 IMG_6531 IMG_6537

1C9A0493 1C9A0495 1C9A0501 1C9A0506 1C9A0511 1C9A0515 1C9A0520 1C9A0525 1C9A0529 1C9A0534 1C9A0536 1C9A0543 1C9A0554 1C9A0555 1C9A0557 1C9A0561 1C9A0562 1C9A0569 1C9A0573 1C9A0577 1C9A0582 1C9A0591 1C9A0595 1C9A0600 1C9A0601 1C9A0603 1C9A0604 1C9A0608

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*