Зорны шлях

Знай наших! 25 апреля 14 1701

Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» праводзіцца другі раз і збірае таленавітую моладзь ва ўзросце ад 16 да 31 года. Галоўная яго мэта — даць магчымасць маладым людзям рэалізаваць творчы патэнцыял у розных відах і жанрах мастацтва. Акрамя таго, ён спрыяе фарміраванню ў маладога пакалення эстэтычнага густу, стварэнню ўмоў для самарэалізацыі юных дараванняў, прапагандуе беларускую культуру. Арга-нізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і Мінскі аблвыканкам сумесна з Міністэрствам інфармацыі, Белтэлерадыёкампаніяй, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне» пры ўдзеле спецыяльнага фонду Прэ-зідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

На мінулым тыдні ў Гродна прайшоў абласны адборачны тур гэтага конкурсу, у якім прынялі ўдзел і прадстаўніцы Воранаўшчыны — кіраўнік гуртка аддзела па рабоце з моладдзю Воранаўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часуАнастасія Куель і выхаванка гэтай установы Дар’я Дорашава. Кожная з іх выканала па дзве песні беларускіх і замежных аўтараў і паказала высокае вакальнае майстэрства, якое было ацэнена журы Дыпломамі III ступені.


Адметнай рысай конкурсу з’яўляецца тое, што ў гэтым творчым марафоне могуць удзельнічаць як прафесіяналы, так і аматары, а ацэньваюць іх на роўных. Толькі ўявіце сабе: якая была канкурэнцыя! Але прыкладзеныя намаганні былі таго вартымі. У хуткім часе Анастасія і Дар’я прымуць удзел у гала-канцэрце і будуць спяваць з аркестрам М. Фінберга на філарманічнай сцэне.

Застаецца толькі пажадаць нашым выканаўцам і далейшых поспехаў!

Наталля ІВУЦЬ.

На здымках: А. Куель; Д. Дорашава.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*