У аддзяленні дзёнага прабывання інвалідаў Воранаўскага ТЦСА адбылася традыцыйная аплатковая сустрэча (Фота, +Відэа)
На гэты раз наведвальнікі аддзялення запрасілі ў госці святара германішскага касцёла Святой Тройцы Аляксандра Сушынскага. На ёй таксама прысутнічалі дырэктар Цэнтра Антаніна Эйсмант і старэйшыя сябры — наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання грамадзян пажылога ўзросту.
[embed]https://youtu.be/9YI-ODm0b_I[/embed]
Усе, хто наведвае Цэнтр, і тыя, хто тут працуе, ужо даўно сталі адной сям’ёй. Таму, як прынята, сабраліся за агульным сталом. На пачатку была малітва. А пасля кожны мог падыйсці і скласці адзін адному свае пажаданні, падаючы аплатак. Потым ксёндз Аляксандр расказаў аб гісторыі і традыцыях святкавання Божага Нараджэння. Наведвальнікі аддзялення атрымалі адказы на пытанні: Чаму на калядным стале павінна быць 12 страў? Ці праўда, што сядаць за стол можно толькі з першай зоркай, а як быць, калі ў гэты вечар неба ў хмарах? І што сімвалізуе аплатак?
Працяг ў раёнцы, якая выйдзе 31 студзеня.