У Лідзе адкрыўся абноўлены «Кніжны свет»!

У Дзень беларускага пісьменства ўрачыста адчынілі дзверы новага кніжнага кутка, дзе кожны знойдзе нешта асаблівае: ад класікі да сучасных бэстселераў. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі, старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, генеральны дырэктар «Белкнігі» Уладзімір Матусевіч. Прасторныя залы, стылёвыя вітрыны і яркае напаўненне вабяць сюды ўсіх жадаючых.
Адноўленая кнігарня, насычаная водарам друкарняў, заклікае і маленькіх, і старэйшых аматараў чытання. Бясспрэчна, вы адкрыеце для сябе свет кніг у новым фармаце!








