Пяць даволі вядомых ансамбляў Воранаўшчыны і студыя гульні здалі творчыя экзамены на пацверджанне званняў “народны” і “ўзорны”

В посёлке 20 ноября 20 314
1C9A4933

Удзельнікі народнай студыі гульні “Воранаўскія пацехі” пад кіраўніцтвам Ірыны Камінскай вырашылі, што найлепш адпачываецца на прыродзе. І ў маляўнічай сядзібе “Ё-маё” яны наладзілі вясёлыя забавы для дарослых. Спяваць прыпеўкі і танцаваць “па-моднаму” землякоў запрашалі гаваркія суседкі Лявоніха і Сымоніха. У гэтыя вобразы настолькі ўдала ўжыліся таленавітыя Данута Крэнь і Святлана Салмановіч, што дарослыя паддаліся агульнай весялосці і дружна ўключыліся ў гульню.

“Выходзьце ў свет”, — такія пажаданні адрасавала журы народнаму ансамблю народных інструментаў “Гарэзлівыя струны”, што аб’яднаў педагогаў Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Ірына Жыткевіч). Калектыў поўнасцю апраўдвае сваю назву — інструменты ва ўмелых руках музыкантаў заварожваюць сваім яркім, з запалам гучаннем. А ўласная інструментоўка адрознівае ансабль ад іншых падобнага кшталту. Прыйшлася даспадобы і навінка ў выступленні “Гарэзлівых струн” — акампанемент вакальнаму дуэту Наталлі Вашкевіч і Таццяны Цевель.

1C9A4904 1C9A4905 1C9A4909 1C9A4911 1C9A4917 1C9A4921 1C9A4925 1C9A4937 1C9A4939 1C9A4945 1C9A4948 1C9A4953

Пэўна, выкажу меркаванне ўсіх дарослых, што заўжды атрымліваеш асалоду ад выступлення дзіцячых калектываў. Вось і ў гэты раз воклікі “брава” і гарачыя апладысменты гучалі ў адрас узорнага ансамбля “Юность” Радунскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Тэрэса Ткачук) і ўзорнага ансамбля танца “Радунскія салавейкі” Радунскай сярэдняй школы (Францішка Габіс). Чыстыя і звонкія галасы “Юности” зачароўвалі слухачоў. Удала склаўся і дэбют самых малодшых удзельніц ансамбля Соф’і Вараноўскай і Паліны Цыдзік. А як хораша дзятва віхурыла ў танцы! Новыя нумары “салавейкаў”, як заўжды, былі на высокім узроўні.

Розны рэпертуар адрознівае народны ансамбль народнай песні “Зараніца” Радунскага цэнтра нацыянальных культур пад кіраўніцтвам Елізаветы Хіневіч і народны вакальны ансамбль “Цветные сны” Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Юрый Юзвік). Аматары народнай песні, беларускай, польскай, літоўскай, атрымоўваюць асалоду ад выступлення “Зараніцы”. Яго вялікім плюсам, на думку журы, з’яўляецца інструментальная група. А ў выкананні “Цветных снов” гучыць сучасная эстрада. Удзельнікі ансамбля — стыльныя, цікавыя, с зачароўваючымі галасамі артысты. Калектыў, які атрымаў новае цікавае гучанне, неабходна захаваць, такім быў адназначны вердыкт абласнога журы.

1C9A4958 1C9A4961 1C9A4964 1C9A4969 1C9A4972 1C9A4978 1C9A4988 1C9A4993 1C9A4997 1C9A5013 1C9A5020

Пры падвядзенні вынікаў ад члены атэстацыйнай камісіі выказвалі не толькі словы пахвалы. Яны таксама далі некаторыя заўвагі і накіравалі кіраўнікоў калектываў, якія шляхі неабходна абраць для далейшага прафесійнага і творчага росту.

— Ва ўмовах складанай эпідсітуацыі ўсе калектывы, як дзіцячыя, так і дарослыя, вельмі годна сябе прадставілі, — пракаменціравала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык. — Увогуле, варанаўскія калектывы адрозніваюцца сваімі цудоўнымі касцюмамі, цікавымі творчымі праграмамі. Адзначу, што ўсе ансамблі і студыя гульні пацвердзілі сваё званне.

1C9A5031 1C9A5033 1C9A5037 1C9A5044 1C9A5047 1C9A5053 1C9A5058 1C9A5063 1C9A5067 1C9A5075 1C9A5078 изображение_viber_2020-11-20_14-50-46 изображение_viber_2020-11-20_14-52-06 струны

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*