На Воранаўшчыне “гулялі казакі”

В посёлке 08 августа 16 1341


У мінулую нядзелю многія жыхары Воранава а 12-й гадзіне ўжо былі ў фае гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу. А прычынай гэтаму быў канцэрт ансамбля “Гуляй, казак” з Мінска. Сталічныя артысты яшчэ з 2011 года прымаюць удзел у акцыі “Я роднай вёсцы нізка пакланюся. Ансамбль па колькасці выканаўцаў хоць і невялікі, але змог стварыць цёплую атмасферу і ўлюбіў у сябе ўсіх гледачоў, асабліва жаночую палавіну аўдыторыі. Не ведаю, ці ёсць у радаслоўнай Сяргея Сарокіна (мастацкі кіраўнік ансамбля), Вадзіма Паўроза, Вячаслава Статкевіча, Аляксея Анішчыка і Яўгена Калініна хто-небудзь з казакоў, але гэтыя хлопцы сваімі песнямі, жартамі, элементамі акрабатыкі і танцаў з казачай шашкай перадалі сапраўдны дух казацтва, яго таленавітасць, свабодалюбства. Таму не дзіўна, што кожны канцэртны нумар публіка адорвала працяглымі апладысментамі. А песні “Сёння ў нашай хаце свята”, “Жона моя”, “Рідна мати моя” і “Дорогой длинною” асабліва зачаравалі слухачоў. І, наогул, беларуская, польская, украінская і руская мовы гучалі падчас канцэрта вельмі арганічна, падкрэсліваючы тым самым гістарычную і культурную еднасць гэтых славянскіх народаў.

Упэўнены, што вялікі эмацыянальны зарад у той жа дзень атрымалі і жыхары Пагародна, Доцішак і Радуні, бо там тасама “гулялі казакі”.

Вікенцій  ПАДГАЙСКІ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.











Добавление комментария
CAPTCHA
*