Школьнікі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі МНС у Лідзе

02 декабря 24 207

image001.jpg

Школьнікі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі МНС у Лідзе

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць мэтанакіраваную работу па стварэнню адукацыйных цэнтраў бяспекі. На гэты час у рэспубліцы функцыянуюць 11 цэнтраў бяспекі МНС.

Нядаўна вучні пачатковых класаў Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі ў Лідзе. Вядома, што ў сучасным свеце падрастаючаму пакаленню не абысціся без ведання асноў бяспекі жыццядзейнасці, правіл аказання першай медыцынскай дапамогі, правілаў карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны. Менавіта на гэта арыентавана дзейнасць Цэнтра бяспекі. Пры гэтым засвоіць атрыманыя веды дзецям дапамагаюць інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне.

Навучэнцы мелі магчымасць выклікаць экстранныя службы па тэлефоне, тушыць пажар, праводзіць эвакуацыю з задымленнага памяшкання, паўтарыць правілы дарожнага руху, паглыбіць веды пра бяспечныя паводзіны ля вадаёмаў узімку, правілы дарожнага руху і інш.

У Цэнтры дзеці замацавалі атрыманыя на ўроках АБЖ веды і авалодалі навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія могуць адбыцца дома, на вуліцы (крымінальная бяспека, бяспека ў транспарце і г.д.). Вучні пагрузіліся ў віртуальную рэчаіснасць, якая імітуе надзвычайныя сітуацыі, змаглі больш грунтоўна вывучыць матэрыял,дзякуючы віртуальнаму прабыванню ў асяроддзі надзвычайных сітуацый.

Галіна КАЛЕНДА,

настаўніца пачатковых класаў

Доцішскай сярэдняй школы.


Добавление комментария
CAPTCHA
*