Адзінай сям'ёй у міры і згодзе. У Воранаве адзначылі 85 гадоў уз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі

День народного единства 17 сентября 24 1504
Адзінай сям'ёй у міры і згодзе. У Воранаве адзначылі 85 гадоў уз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі

1C9A6712.JPG

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, сабрала ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прадстаўнікоў розных сфер дзейнайнасці, грамадскасць, моладзь, ветэранаў працы.

Вядучыя нагадалі землякам аб важнасці даты 17 верасня ў сучаснай гісторыі нашай краіны і аб тым, што падзеі, якія садзейнічалі нашаму раз’яднанню, у той жа час, дапамаглі нам за мінулыя гады сфарміраваць сваю ідэнтычнасць і яшчэ больш палюбіць сваю Радзіму. 85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя.

Не менш значны і сучасны кантэкст свята — жаданне адстаяць права і далей развівацца як незалежная дзяржава. Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларусаў.

1C9A6714.JPG

1C9A6729.JPG

1C9A6735.JPG

1C9A6730.JPG

1C9A6745.JPG

 — Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства! — звярнуўся да прысутных намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч. — Свята сапраўднага патрыятызму і грамадскай салідарнасці застаецца тым падмуркам, на якім трымаецца жыццё, захоўваюцца маральныя каштоўнасці і выхоўваюцца дзеці.

Свята маладое, але па сваёй значнасці яно стала на адзін узровень з такімі фундаментальнымі датамі нашай дзяржаўнасці, як Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прынятае кіраўніком дзяржавы рашэнне было вывераным і правільным. Сапраўды, уз’яднанне Беларусі 17 верасня 1939-га — эпахальная падзея, якая здолела аб’яднаць нашу нацыю і паставіць яе на шлях развіцця.

Насельніцтва Воранаўскага раёна шматнацыянальнае, але мы жывем і працуем, як адно цэлае. Такія розныя культуры, рэлігіі, разнастайнасць звычаяў ужо даўно складаюць блізкую і па-асабліваму дарагую ўсім нам агульную гісторыю і культурную спадчыну. Дык няхай імкненне да супрацоўніцтва і згуртаванасці, настрой на стварэнне заўсёды будуць асновай росквіту нашага раёна. Няхай наша родная Беларусь заўсёды будзе квітнеючай, жыццё — мірным, людзі — шчаслівымі, а адзінства — непарушным!

Сёння Беларусь упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовыя супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб наша краіна заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай. У святочны дзень за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Падзячным письмом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана ветэран працы Марыя Пятроўна Шчалупанава.

1C9A6755.JPG

Граматай Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі са святкаваннем Дня народнага адзінства адзначаны

Галіна Янаўна Васюра, урач-педыятр участковы дзіцячай кансультацыі паліклінікі Воранаўскай ЦРБ,

Галіна Францаўна Марцінкевіч, кіраўнік спраў-начальнік упраўлення справамі Воранаўскага райвыканкама,

Алена Уладзіміраўна Падгайна, настаўнік гісторыі Воранаўскай сярэдняй школы,

Галіна Станіславаўна Шлемпа, намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты «Воранаўская газета».

1C9A6757.JPG


1C9A6760.JPG

1C9A6764.JPG

1C9A6769.JPG

Падзячны ліст старшыні Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў уручаны

іерэю Ігару Аляксандравічу Валошыну, настаяцелю храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г.п. Воранава,

Валянціне Вацлаваўне Дзюк, паштальёну перасоўнага аддзялення паштовай сувязі №1 г.п. Воранава,

Тэрэсе Баляславаўне Корсак, ветэрану працы.

 1C9A6772.JPG

1C9A6777.JPG

Лірычныя песні на роднай мове і аб роднай зямлі мясцовых артыстаў, харэаграфічныя нумары дзіцячай самадзейнасці падарылі гледачам не толькі радасны настрой, але і ўпэўненасць: толькі разам мы — моцная краіна.

1C9A6784.JPG

1C9A6791.JPG

1C9A6793.JPG

1C9A6796.JPG

1C9A6798.JPG

1C9A6807.JPG

1C9A6799.JPG

1C9A6794.JPG

1C9A6812.JPG

1C9A6819.JPG

1C9A6822.JPG

1C9A6826.JPG

1C9A6829.JPG

1C9A6830.JPG

1C9A6837.JPG

Алена Падгайна, настаўніца Воранаўскай сярэдняй школы:

—17 верасня, безумоўна, значная дата ў гісторыі нашага народа. 85 гадоў таму ў гэты дзень адбыўся акт гістарычнай справядлівасці, адбылося аб'яднанне беларускага народа ў рамках адной дзяржавы. Мяжа, якая праходзіла не толькі праз беларускую тэрыторыю, але і праз сем'і беларусаў, знiкла. Беларуская нацыянальная культура атрымала новы імпульс развіцця. Беларусь перастала быць «крэсамі», ускраінай чужой дзяржавы.

Упершыню прапанова зрабіць 17 верасня дзяржаўным святам прагучала на Народным сходзе ў кастрычніку 1939г.

Сення для кожнага грамадзяніна Беларусі гэтая дата стала сімвалам народнага адзінства, а ў адзінстве заключаецца сіла народа.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Сяргея ГРЫЧЫКА.