Сімвалы нацыі. Сёння ў Воранаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

11 мая 25 938
Сімвалы нацыі. Сёння ў Воранаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
2F1A4247.JPG
На плошчы ў райцэнтры сабраліся кіраўніцтва раёна, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь — усе прыйшлі, каб выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў краіны.

2F1A4210.JPG

Неад'емны атрыбут суверэнітэту дзяржавы — яе нацыянальная сімволіка, якая ўвасабляе самабытнасць і ўласны гістарычны шлях развіцця краіны. 30 гадоў таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі былі зацверджаны эталон герба і Палажэнне аб сцягу. Сучасныя герб і сцяг былі прыняты на першым у гісторыі суверэннай Беларусі рэферэндуме 14 мая 1995 года. Тады выш 75% грамадзян, якія прынялі ў ім удзел, падтрымалі прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.


2F1A4221.JPG
2F1A4225.JPG


2F1A4242.JPG

2F1A4260.JPG

У дзяржаўных сімвалах краіны змяшчаецца нацыянальная ідэя – імкненне народа да незалежнага, мірнага і стваральнага жыцця. І на гэтым гістарычным шляху беларусы ні разу не адступілі ад сваіх традыцый і прынцыпаў. З дзяржаўнымі сімваламі нарадзіліся і выраслі пакаленні людзей, звязаных гістарычнай памяццю, якая і сёння, у самыя вострыя перыяды, дапамагае нам працягваць выбраны народам шлях, пераадольваючы любыя выклікі і перашкоды.

Як зазначыў старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Шлык у звароце да прысутных, з павагі да дзяржаўных сімвалаў пачынаецца любоў да Айчыны:

— Патрыятызм праяўляецца не ў лозунгах і закліках, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго справах і ўчынках на карысць роднай краіны. Заставайцеся вернымі ёй заўсёды. Няхай у вашых сэрцах жыве пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой сцяг, герб і гімн, за свой народ. Няхай гэты дзень яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці за лёс роднай Беларусі.

2F1A4270.JPG

У Воранаве, як і па ўсёй краіне, у гэты дзень юнакі і дзяўчаты прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам. Моладзь дала клятву быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мip i згоду на беларускай зямлі i, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна i самааддана, як i нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі, працягваць традыцыі нашых продкаў, ганарыцца сваёй гісторыяй. Клятва з прыкладзенай рукой да сэрца — гэта дэманстрацыя гатоўнасці служыць Айчыне.

2F1A4237.JPG
2F1A4240.JPG
2F1A4243.JPG

2F1A4282.JPG
2F1A4289.JPG
2F1A4291.JPG
2F1A4300.JPG
2F1A4303.JPG
2F1A4309.JPG
2F1A4314.JPG
2F1A4324.JPG

Ва ўрачыстых абставінах асабліва адчуваецца, што нашы дзяржаўныя сімвалы стваралі людзі, адухоўленыя высокімі ідэямі, людзі, якія добра ўсведамляюць каштоўнасць незалежнасці і чыстага мірнага неба на зямлі. І сёння, выконваючы гімн на галоўнай плошчы раёна, кожны з нас адчуваў сябе неад’емнай часткай вялікай сям’і — беларускага народа.

Ганна Бянкевіч, намеснік начальніка аддзела статыстыкі Воранаўскага раёна:

изображение_viber_2025-05-11_11-56-44-493.jpg

— Дзяржаўныя сімвалы для кожнага грамадзяніна вельмі важныя. Гэта гістарычная памяць, аснова краіны, грамадства, сям'і і чалавека, гэта нашы надзеі і будучыня. Мы павінны іх берагчы і абараняць. Няхай найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць важныя падзеі ў жыцці кожнага чалавека.

Ксенія, Канстанцін, Анастасія, дзевяцікласнікі Воранаўскай сярэдняй школы:

изображение_viber_2025-05-11_11-56-43-910.jpg

— Такія мерапрыемствы дапамагаюць выказаць сваю любоў да Беларусі. Гэта своеасаблівае праяўленне патрыятызму. У такія моманты адчуваецца яднанне людзей розных узростаў, прафесій, заняткаў. Сёння мы прамовілі клятву, і гэта не проста словы — гэта наш настрой добра вучыцца, затым працаваць на карысць Беларусі. Цікава будзе аглянуцца назад і ўспомніць нашы абяцанні праз дзесяцігоддзе. Мы пастараемся быць вернымі дадзенай клятве.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.