Свята вёскі гуло ў Навіянцы

15 июня 25 261
Свята вёскі гуло ў Навіянцы

6.jpg
Утульная, патанаючая ў квецені садоў, з добразычлівымі і чулымі аднавяскоўцамі... Усё гэта ад шчырага сэрца можна сказаць пра Навіянку. Умеюць тут людзі і працаваць ад душы, і падтрымаць адзін аднаго. А калі на ўсю ваколіцу свята ладзіць Пераганцаўскі цэнтр культуры і вольнага часу, дык пад звонкую песню адпачываюць вяскоўцы хораша і разам.

- Няхай малая радзіма і надалей будзе вам апорай і месцам сілы. Хай вёска жыве і гамоніць дзіцячымі галасамі, - шчыра жадалі вяскоўцам госці свята - старшыня Пераганцаўскага сельвыканкама Аляксандр Станкевіч і намеснік дырэктара СУП "ГМК-Агра" Іван Мялько.

У цэнтры ўвагі на свяце былі, канешне ж, вяскоўцы. Яны ствараюць гісторыю сваёй Навіянкі, яны сэрцам адданыя роднай зямлі. У гэты дзень ушаноўвалі самую сталую жыхарку Генаэфу Мацееўну Дудовіч і малодшага Эміля Барусевіча. Словы падзякі адрасавалі механізатарам, вадзіцелям і жывёлаводам мясцовай гаспадаркі - Уладзіславу Фірко, Алегу Мераву, Паўлу Раўлушэвічу, Івану Раўлушэвічу, Валяр'яну Козару, Тадэвушу Юшы, Аркадзію Сушынскаму, Алегу Ісачанку, Валянціне Сцефановіч і Ганне Францкевіч.

Настолькі ў вёсачцы жывуць дбайныя гаспадары, што было вельмі складана вызначыцца з лепшым падворкам. Перамогу ўсё ж аддалі Валянціне і Аркадзію Сушынскім.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

7.jpg

1.jpg

8.jpg

9.jpg

5.jpg