Ганарымся, што мы — беларусы

Руслан Банцавіч, начальнік МТК “Гарадзішча” сельгаспрадпрыемства “Доцішкі”:
— Сёлета Дзень Рэспублікі для мяне асаблівы — маё імя занесена на раённую Дошку гонару. Лічу, што гэта вынік агульнай працы калектыву, які ўзначальваю чацвёрты год. Мінулы год парадаваў нас плёнам працы. Валавы надой малака склаў 6 447 тон (+51,1 т да 2023 года). У 2024-м мы атрымалі 780 тон валавага прыбаўлення (+69,5 т да 2023-га). Ужо за пяць месяцаў цякучага года гэты паказальнік дасягнуў 313 тон (+15 т да аналагічнага перыяду 2024-га).
Менавіта таму з асаблівай радасцю святкую з землякамі галоўнае свята краіны. Эмоцыі не перадаць словамі. Прыгожыя населеныя пункты, шчырыя ўсмешкі землякоў, адчуванне прыналежнасці да лёсу сваёй краіны — усё гэта і стравае настрой і накіроўвае на далейшую якасную працу. Што тут казаць, умеем мы, беларусы, і працаваць да сёмага поту, і адпачываць ад душы разам.
З Днём Рэспублікі, землякі!