Сэрцы б’юцца ў рытме адзінства і свабоды! Воранава святкуе День Незалежнасці
Галоўнай лакацыяй стала сцэна на гарадскім стадыёне.
Урачыстасць нашых перамог, традыцый і багатай культуры. Гэты дзень — напамін для кожнага беларуса: НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ — гэта вялікі дар, які патрабуе беражлівых адносін і адказнасці. Сёння мы маем магчымасць будаваць моцную, суверэнную краіну, у якой можна мірна жыць і рэалізаваць усе свае мары.
— 3 ліпеня — асаблівая дата. Яна нагадвае нам аб тым, як доўга і цяжка наша краіна ішла да сваёй суверэннасці. Колькі подзвігаў здзейснена, колькі крыві праліта на шматпакутнай беларускай зямлі, — звярнуўся да землякоў старшыня Воранаўскага райвыканкама Васіль Шлык. — Наша памяць — у нашых сэрцах. Яна з'яўляецца каранямі нацыі, якая ганарыцца сваімі продкамі, што выстаялі і перамаглі. Мы з вялікай павагай ставімся да тых, хто і сёння не шкадуючы сіл, працуе на карысць краіны і грамадства. Сіла народа — у адзінстве, дабрабыт — у працы, а будучыня — у нашых руках. Толькі разам мы пабудуем светлае заўтра.
Дзякую вам за любоў да роднай зямлі і вернасць ёй, добрасумленную працу і адданасць любімай справе. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце радаваць краіну значнымі вынікамі, выкарыстоўваць усе магчымасці, каб зрабіць яе яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.
Гонарам нашай краіны, раёна з’яўляюцца людзі. Яны штодзённа шчыра і сумленна выконваюць свае працоўныя абавязкі: захоўваюць мір і парадак на роднай зямлі, працуюць на вытворчасці, у сельскай гаспадарцы, у сферах аховы здароўя і адукацыі, і інш. Менавіта яны сваімі перамогамі і дасягненнямі фарміруюць імідж краіны. Мноства такіх і на Воранаўшчыне. Штогод у рамках святкавання Дня Незалежнасці адбываецца цёплая і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання землякоў, занесеных на раённую Дошку гонару. Не менш важныя для развіцця раёна і працоўныя калектывы — зладжаныя каманды прафесіяналаў. Яны падтрымліваюць стабільнасць і эканамічны рост нашага рэгіёна і краіны ўвогуле.
Для ўручэнне Пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і грашовых узнагарод на галоўную сцэну падымаліся:
Банцэвіч Руслан Станіслававіч — начальнік малочна-таварнага комплексу “Гарадзішча” КСУП “Доцішкі”;
Венціс Святлана Уладзіміраўна — прадавец 5-га разраду магазіна “Родны кут” аг. Пагародна Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Вільбік Людміла Мар'янаўна — намеснік галоўнага бухгалтара КСУП “Гіркі”;
Гайжэўскі Аляксандр Юр'евіч — ваенны камісар Воранаўскага раёна;
Гембарук Леанід Рыгоравіч — кантралёр энергазабеспячальнай арганізацыі 4-га разраду Воранаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”;
Гень Марыя Янаўна — аператар машыннага даення КСУП “Эксперыментальная база” Пагародна»;
Грышко Тадэвуш Станіслававіч — вадзіцель дзяржаўнай установы “Воранаўская раённая ветэрынарная станцыя”;
Клебан Віктар Станіслававіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “эксперыментальная база “Кастрычнік”;
Козар Анастасія Андрэеўна — гукааператар філіяла “Доцішскі цэнтр культуры і вольнага часу” ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Алесік Вольга Іванаўна — фельчар-лабарант па санітарна-гігіенічных даследаваннях лабараторнага аддзела ДУ “Воранаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;
Русак Аляксандр Валянцінавіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”;
Салабуда Станіслаў Альфонсавіч — вадзіцель аўтамабіля КСУП “Місевічы”;
Сінкевіч Ірына Казіміраўна — загадчык малочна-таварнай фермай “Утканы” СУП “ГМК-Агра”;
Сінкуць Андрэй Нікадзімавіч — начальнік Воранаўскага раёна газазабеспячэння філіяла “Лідскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;
Тункель Віктар Браніслававіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Больцішкі”;
Ясінская Ірына Генрыхаўна — урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Воранаўская цэнтральная раённая бальніца”.
Сярод працоўных калектываў — ДУА “Клайшанская базавая школа”; малочна-таварная ферма “Місевічы” КСУП “Місевічы”; Воранаўскае РУП ЖКХ.
Пачэснае месца на Дошцы гонару заняла і шматдзетная сям’я Валошыных Ігара Аляксандравіча і Юліі Іванаўны.
Словы віншавання і падзякі трымала Алена Мікша, дырэктар Клайшанскай базавай школы:
— Ад імя прысутных кіраўнікоў і працаўнікоў раёна хачу запэўніць, што мы і далей будзем плённа працаваць: павышаць якасць прадукцыі і паслуг, укараняць новыя тэхналогіі і ствараць камфортныя ўмовы для жыцця землякоў, выхоўваць новае пакаленне ў духу патрыятызму і любові да Айчыны. Упэўнена, што нашых старанняў і адданасці да роднай Беларусі хопіць, каб не толькі захаваць, але і памножыць яе багацці і прадоўжыць курс на далейшы росквіт.
Яркай і запамінальнай часткай свята стала выступленне вакальна-танцавальнага шоу “На грані” і шоў-балет “Феерыя” са сталіцы. Калектывы прадэманстравалі гледачам яркія, напоўненыя энергіяй і шчырымі пачуццямі танцавальныя нумары, а таксама вядомыя і любімыя ўсімі хіты беларускай эстрады. Высокае майстэрства танцораў, цудоўныя касцюмы і арыгінальныя пастаноўкі зрабілі выступленне незабыўнай падзеяй для ўсіх гасцей. Радавалі вранаўчан музычнымі і інструментальнымі выкананнямі мастацкія калектывы Воранаўшчыны, а таксама юныя таленты.
Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.