У Тракелі — з паклонам да цудатворнага абраза Маці Божай (+ВІДЭА)
Сёлета знакаміты не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі абраз заступніцы і абаронцы сем’яў Марыі зноў сабраў сотні вернікаў. І гэта нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е. Кожнага беларуса сюды прывяла вера ў Бога, удзячнасць за дараваны лёс.
Сапраўды ў Тракелях асаблівая аўра. Душою зліваешся з наваколлем і сэрцам адчуваеш, як наўпаўняешся ўнутранай сілай і энергіяй на ўвесь год, аддаючы сябе пад апеку Маці Божай.
Па старой завядзёнцы ноччу вернікаў аб’ядноўвае ўрачыстая працэсія. Адной хрысціянскай сям’ёй, зберагаючы традыцыі продкаў, усе крочаць па вуліцах аграгарадка з малітвай на вуснах і ў сэрцах. У кожнага яна свая — за мірнае заўтра, шчасце дзетак і ўнукаў, плён у працы, ураджайныя хлебныя нівы, росквіт Айчыны…
https://youtu.be/eDNMa5X-E1o?si=d_71sbBL1zSVtPH1