Як працы гімн, звініць хвала рукам, што пахнуць хлебам! Земляробы Воранаўшчыны святкавалі “Дажынкі-2025”

05 сентября 25 1018
Як працы гімн, звініць хвала рукам, што пахнуць хлебам! Земляробы Воранаўшчыны святкавалі “Дажынкі-2025”

1C9A6992.JPG

Хваляванне залатой нівы, чарада магутных камбайнаў, руплівая праца хлебаробаў ад світанку да змяркання… Усё гэта нязменныя складальнікі жніва. А стома ад нялёгкай працы кудысьці знікае ў раз, калі земляробы бяруць у рукі духмяны, толькі што выпечаны хлеб з новага ўраджаю. Яшчэ адзін аграрны год, што хутка падыдзе да лагічнага завяршэння, пражыты недарэмна. Будзем багаты, бо будзем з хлебам!

На гарадскім стадыёне ў Воранаве ў пятніцу скрозь лунаў святочны настрой. Прыгожа прыбраныя хлебаробы раёна цёпла віталі адзін аднаго, выказваючы шчырая словы віншавання з важкім караваем.

У святочнай калоне аграрыі начале з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў рушылі да галоўнай сцэны. Уперадзе — сёлетнія лідары, а пераможцаў вызначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і прамысловасці райвыканкама з улікам пладавітасці глебы. Пад цёплыя сяброўскія апладысменты займалі сваё пачэснае месца хлебаробы. У тройцы перадавікоў — земляробы КСУП “Гіркі”, якія намалацілі больш за 15 тысяч тонн зерневых і зернебабовых культур, КСУП “Місявічы”, у чыіх засеках звыш 11 600 т, КСУП “Больцішкі”, здабыўшыя пад 7 тысяч тон.

З даўніх часоў у беларусаў склаліся трапяткія адносіны да хлеба, які, як вядома, усяму галава. Традыцый продкаў прытрымліваюцца і суайчыннікі. Як належыць гасцінным гаспадарам, у пачатку фэсту абсыпалі ўсіх зернем — хай будуць здаровымі, дужымі і багатымі! І канешне ж, асвяцілі хлеб. Воранаўскія праваслаўны і каталіцкі святары Ігар Валошын і Уладзімір Буклярэвіч блаславілі плён працы земляробаў.

Радасныя моманты свята з гаспадарамі воранаўскай зямлі раздзялілі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько.

1C9A6990.JPG

1C9A7037.JPG

— Сёлета намалочана амаль 110 тысяч тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала пад 54 цэнтеры з гектара, што вышэй абласнога паказчыка. У гэтым заслуга кожнага камбайнера і вадзіцеля, агранома і селекцыянера, работніка зернесушыльных комплексаў і кіраўніка сельгаспрадпрыемства, а таксама ўсіх жыхароў Воранаўшчыны, хто аказваў дапамогу аграрыям у жатву, — адкрыў урачыстасць глава раёна Васіль Шлык. — Зараз хлебаробы святкуюць завяршэнне ўборачнай кампаніі, але праца на палях Воранаўшчыны кіпіць па-ранейшаму: закладваецца база пад новы ўраджай. І так будзе заўсёды, таму што сельская гаспадарка — гэта бесперапынны працэс, які не ведае выхадных і святочных дзён. І гэтую галіну выбіраюць толькі самыя моцныя і годныя людзі!

Дзякуй вам, паважаныя хлебаробы, за вашу нялёгкую працу. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю здзяйсненняў, кожны сноп — багатым зернем, а гаспадарка — квітнеючай і моцнай!

1C9A6997.JPG

1C9A7005.JPG

1C9A7007.JPG

1C9A7029.JPG

Сапраўды, прафесія хлебароба была і застаецца важнай і адной з самых паважаных, бо каб вырасціць колас патрэбна праца не аднаго дзясятка рук. І тых, хто ў жніво забыўся пра доўгі аддпачынак, хто ўнёс знакавы ўклад у харчовую бяспеку краіны, ушаноўвалі на галоўнай сцэне фэсту. Бяспрэчнымі лідарамі на ўборцы прызнаны дырэктары і галоўныя аграномы: Тадэвуш Мушынскі і Валерый Вінцкевіч з КСУП “Гіркі”, Андрэй Бурнос і Аляксандр Круповіч з КСУП “Місявічы”, Андрэй Крахмальчык і Вадзім Страчынскі з КСУП “Больцішкі”. Лепшыя камбайнеры працуюць у КСУП “Доцішкі”. Перамогу ў спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на жатве з улікам ўросту і мадэлі транспарта атрымалі Пётр Барташэвіч, Алег Лабовіч і Генадзій Ульбін. Вылучыліся вадзіцелі Іосіф Зубовіч і Раман Лагеза з КСУП “Місявічы”, Часлаў Вайткевіч з КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”, а таксама брыгады зернесушыльных установак — Валерый Вайткун і Валерый Андруконіс, Ян Савуль і Дзмітрый Андруконіс з КСУП “Доцішкі”, Дзмітрый Запаснік і Віктар Пышынскі з КСУП “Місявічы”.

1C9A7042.JPG

2F1A3652.JPG

2F1A3660.JPG

2F1A3665.JPG


2F1A3672.JPG

2F1A3678.JPG

2F1A3683.JPG


2F1A3687.JPG

2F1A3694.JPG

2F1A3700.JPG

2F1A3702.JPG

2F1A3707.JPG

2F1A3711.JPG

2F1A3715.JPG

На родных палетках добра папрацавала і моладзь. Лепшымі маладымі камбайнерамі прызнаны Марэк Кодзь з КСУП э/б “Кастрычнік”, Валерый Шадзюль з КСУП э/б “Пагародна” і Павел Брэнько з СУП “ГМК-Агра”. Абсалютным лідарам раённага этапу праекта “Моладзь за ўраджай” — Дзмітрый Вайтоніс з КСУП “Гіркі”. Сярод маладых вадзіцелей у спаборніцтве не было роўных Міраславу Балінскаму з КСУП э/б “Пагародна”. У перадавіках таксама вадзіцелі Віталій Кель з КСУП э/б “Кастрычнік” і Віктар Лукашэвіч з КСУП “Гіркі”.

Поспехі землякоў на жніве былі адзначаны Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Узнагароду атрымалі вадзіцель Анатолій Каневіч з КСУП “Больцішкі”, камбайнер Іван Лукашэвіч з КСУП “Гіркі”, начальнік вытворчага ўчастка Іван Зверка з СУП “ГМК-Агра”, адказны за сушыльнае абсталяванне Уладзімір Банцавіч з КСУП э/б “Кастрычнік” і загадчык склада КСУП э/б “Пагародна” Тэрэса Лябецкая. Падзячны ліст Воранаўскага райсавета дэпутатаў уручаны галоўнаму аграному КСУП “Доцішкі” Анатолію Міхневічу, камбайнеру КСУП “Місявічы” Уладзіміру Ордзе і вадзіцелю КСУП э/б “Кастрычнік” Уладзіміру Салмановічу. Ганаровай граматай абласнога галіновага прафсоюза ўзнагароджаны механізатар Валяр’ян Козар з СУП “ГМК-Агра”, механізатары Аляксандр Паўловіч і Дзяніс Паўловіч з КСУП “Больцішкі”, вадзіцель Станіслаў Салабуда з КСУП “Місявічы” і аператар сушыльных установак Ігар Картановіч з КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”.

2F1A3717.JPG

2F1A3722.JPG

2F1A3726.JPG

2F1A3732.JPG

2F1A3738.JPG

2F1A3748.JPG

2F1A3752.JPG

2F1A3755.JPG

2F1A3759.JPG

Штогод немалы ўнёсак у хлебаробскую справу робяць жанчыны. Яны здольны і штурвалам камбайна кіраваць, і ўраджай багаты на палетках вырошчваць. У рамках праета “Хлеб на далонях жанчыны” ўшанавалі агарнома-насеннявода Ангеліну Мажэйку з КСУП э/б “Пагародна”, бухгалтара Наталлю Вайткевіч з КСУП “Больцішкі”, сакратара Тэрэсу Краўніс з КСУП “Місявічы”, намесніка галоўнага бухгалтара Рэгіну Вайцюкевіч з СУП “ГМК-Агра”, эканаміста Надзею Барташэвіч з КСУП “Доцішкі”, агранома-насеннявода Наталлю Сініцкую з КСУП “Гіркі”, кладаўшчыка зернесклада КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Таццяну Міхалькевіч і вядучага дыспетчара Яніну Швед з КСУП э/б “Кастрычнік”.

Добры настрой хлебаробам падаравалі артысты Воранаўшчыны. Звонкія лірычныя кампазіцыі ішлі ад душы, таму і ўспрымаліся на ўра. Адпачывалі, набіраліся сіл на працу хлебаробы, бо, як водзіцца, восенню работ восем.

2F1A3761.JPG

2F1A3770.JPG

2F1A3772.JPG

2F1A3774.JPG

2F1A3776.JPG

2F1A3780.JPG

2F1A3781.JPG

2F1A3785.JPG

2F1A3788.JPG

2F1A3790.JPG

2F1A3799.JPG

2F1A3804.JPG

2F1A3805.JPG

2F1A3814.JPG

2F1A3821.JPG

2F1A3829.JPG

2F1A3832.JPG

2F1A3834.JPG

2F1A3839.JPG

2F1A3847.JPG

2F1A3856.JPG

2F1A3860.JPG

2F1A3867.JPG

2F1A3871.JPG

2F1A3877.JPG

2F1A3886.JPG

2F1A3888.JPG

2F1A3893.JPG

2F1A3902.JPG

2F1A3895.JPG

2F1A3904.JPG

2F1A3909.JPG

2F1A3912.JPG

2F1A3919.JPG

2F1A3923.JPG

2F1A3928.JPG

2F1A3933.JPG

2F1A3939.JPG

2F1A3944.JPG

2F1A3966.JPG

2F1A3976.JPG

2F1A3990.JPG

2F1A4000.JPG

2F1A4003.JPG

2F1A4015.JPG

2F1A4019.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.