Бібліятэчную пляцоўку Воранаўскай раённай бібліятэкі, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі, наведаў Вадзім Гігін

Бібліятэчную пляцоўку Воранаўскай раённай бібліятэкі, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі, наведаў Вадзім Гігін, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды», член Вышэйшай палітычнай рады Беларускай партыі «Белая Русь». Паважаны госць з радасцю прыняў удзел у літаратурнай гульні.
