"Воранаўская газета" на Дне беларускага пісьменства ў Лідзе: мы расказваем пра жыццё раёна!

Традыцыйна Міністэрства інфармацыі арганізуе Фестываль кнігі і прэсы, дзе можна будзе азнаёміцца з навінкамі беларускага выдавецкага рынку. У гэтым годзе асаблівая ўвага надаецца рэгіёнам, і кожная вобласць прадстаўляе свой літаратурны і выдавецкі патэнцыял у вялікіх, яркіх павільёнах.
І сярод іх — пачэснае месца займае наша раённае выданне "Воранаўская газета". Мы рады вітаць гасцей і дэманстраваць тое, чым жыве наш Воранаўскі раён, якія важныя падзеі адбываюцца, пра што пішам і чым ганарымся! На нашым стэндзе вы знойдзеце свежыя нумары газеты, цікавыя матэрыялы пра людзей і падзеі вакол нас.


