Старшыня аблвыканкама Юрый Караеў пакаштаваў "нацкі дзярун"

Дзеці, якія падаспелі на бульбяныя водары і разнастайныя стравы, адразу прыцягнулі ўвагу губернатара. Уважліва і па-бацькоўску ён прапанаваў малым паесці, а тыя з задавальненнем пагадзіліся. Прадстаўнік замежнай дэлегацыі не змог стрымаць замілавання ад іх дыялогу і пахваліў Юрыя Хаджымуратавіча за клопат. Яшчэ большае здзіўленне гасцей з-за мяжы выклікаў той факт, што гэта не яго дзятва. На што губернатар з упэўненасцю заявіў: "Чужых дзяцей не бывае!"