Парад прафесій. Воранаўскі каледж запрашае…

Дожинки 20 сентября 25 230
Парад прафесій. Воранаўскі каледж запрашае…

7.jpg
  Кузня сельскагаспадарчых кадраў Воранаўшчыны разгарнула свой падворак на “Дажынках”. Падыходзьце, знаёмцеся, паступайце!

Навучэнцы Алег Сідлярэвіч, Арсеній Струк і Аліна Пятроўская прэзентуюць жадаючым свае прафесіі — электраманцёра, слесара па рамонту сельгасмашын і абслугоўвання і прадаўца. Дзятва цікуе, інструменты разглядае і, як кажуць, на вус намотвае.

Здымак на памяць зрабіць запрашаюць дзяўчаты-прадаўцы. Фотазона з вагай ды лічыльнікамі вяртае ўсіх у 1990-я гады. А як сёння выкладчыкі навучаюць гэтай і іншым прафесіям у каледжы, дэманструе відэаролік.

8.jpg