На жніве руліць моладзь. Міраслаў Балінскі, вадзіцель эксперыментальнай базы “Пагародна”

— Ганаруся тым, што ўжо ў другі раз мяне прызнаюць пераможцам абласнога спаборніцтва паміж маладымі вадзіцелямі на жніве. Чаму ўдалося? Сакрэта няма (усміхаецца): першым стараюся выходзіць у поле і апошнім вяртацца дадому.
Восем гадоў плячом у плячо працую з татам Генрыхам. Заўжды на яго раўняюся, стараюся не падводзіць. Вось і сёлета перавёз пад 4 300 тонн зерня.
Не цураюся любога вопыту. Два гады назад прымаў удзел у “Трактар-шоу”. Цікава было выпрабаваць свае сілы.