Спадчынай жывём — душой багацеем. На “Дажынках” воранаўскія майстры знаёмяць з рамёствамі продкаў

Дожинки 20 сентября 25 350
Спадчынай жывём — душой багацеем. На “Дажынках” воранаўскія майстры знаёмяць з рамёствамі продкаў

2.jpg
  Даволі моцная школа ткацтва склалася ў Пагародне. На шматлікіх святах Анжэла Ладыш з Пагародзенскага цэнтра культуры знаёміць жадаючых з рамяством бабуляў і прабабуляў. Ткаць знакамітыя пагародзенскія дываны на “Дажынках” спрабуюць і дарослыя, і дзеці.

Заглядаюць жыхары і госці Ваўкавыска і да майстра народных і мастацкіх рамёстваў Галіны Мялько. І “падглядваюць” сакрэты, як зрабіць выцінанку.

Не менш цікава назіраць за рухамі загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Наталлі Бобінай. Кусочак дрэва на вачах яна пераўтварае ў прыгожую карціну. Дарэчы, тут жа можна пазнаёміцца і з іншымі яе работамі, а таксама з серыяй карцін “Кола абрадаў” мастака з Жырмун, майстра народных і мастацкіх рамёстваў Івана Юрчыса.

1.jpg

3.jpg

4.jpg