24 верасня – 210 гадоў з дня нараджэння Габрыелі Гюнтэр

Досуг 24 сентября 25 222
24 верасня – 210 гадоў з дня нараджэння Габрыелі Гюнтэр

Габрыэля Альбіна Гюнтэр, замужам — княгіня Габрыэля Пузына, Габрыэля Пузыня (польск.: Gabriela Puzynina; 24 верасня 1815, Вільня — 16 жніўня 1869) — літоўская польскамоўная паэтэса, пісьменніца і мемуарыстка з Віленскай губерні (Расійская Імперыя). Карысталася псеўданімам і крыптанімам «G.G.» (г.зн. «Габрыэля Гюнтэр»).

Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям’і графа Адама Гюнтэра (1782—1854) (з Ігуменскага павета Мінскай губерні) і графіні Аляксандры Тызенгаўз (каля 1790—1843) (з Літоўска-Віленскай губерні).Род графаў Гюнтэраў паходзіў з Германіі (з палатыната Ніжняга Рэйна), прадстаўнік якога Зыгмунт Гюнтэр фон Гейдэльсхайм асеў у 1518 г. У ВКЛ і асіміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяроддзі, а ў XVIII ст. род ужо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Прозвішча «Гюнтэр» (Günter) у польскай і рускай транскрыпцыі пісалася і чыталася як «Гінтэр» (Ginter/Гинтер). Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў.

У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Юзафавіча Пузыну, шлюб з якім быў бездзетным.

Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку Дабраўлян Свянцянскага павета Літоўска-Віленскай губерні. У Дабраўлянах бывалі Ігнат Ходзька (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік Габрыэлі Пузыны) і Антоні Эдвард Адынец (пазней літаратурны радца і сябра паэтэсы), Ян Дамель, Юліян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан.

Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава (цяпер Маладзечанскі раён), збірала мастацкую калекцыю, бібліятэку.bel.svet У 1850-я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча).

Разам з мужам падарожнічала па Заходняй Еўропе — наведала Германію і Францыю, у Парыжы завязала цеснае знаёмства з вядомымі польскамоўнымі пісьменнікамі-эмігрантамі — Антоніям Гарэцкім і Багданам Залескім.

Як паэтэса вядомая з 12-гадовага ўзросту. Пісала толькі на польскай мове. Дэбютавала вершам у 1828 г. у варшаўскім часопісе «Motyl» пад крыптанімам «G. G.» Выдала некалькі зборнікаў лірычных і маралізатарскіх вершаў, пісала апавяданні, фельетоны, камедыі. bel.svet У 1830−1840-х склалася як адмысловая паэтэса, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў: у 1843 г. «W imie Boże» («У імя Божае») і ў 1845 г. «Dalej w świat!» («Далей у свет!»). Другое выданне гэтых яе вершаў, дапоўненае новымі творамі, пад назвай «W imie Boże — Dalej w świat!» («У імя Божае — далей у свет!») выйшла ў Вільнюсе ў 1959 г. У 1857 годзе ў Вільне была выдадзена яе кніга «Małe a prawdziwe opowiadania» («Малыя ды праўдзівыя апавяданні»).

У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, змяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё края.bel.svet У ім шмат звестак пра сем’і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны і Дабраўлянскую збраёўню, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўніверсітэт, франка-расійскую вайну 1812 г., Лістападаўскае паўстанне 1830—1831 гг. у літоўска-беларускіх землях. Рукапіс успамінаў загінуў у 1944 г. у Варшаве. Часткова выдадзены А. Чарткоўскім і Г. Масціцкім у 1928 г.

Некаторыя даследчыкі атаясамляюць з Альбінай Габрыэляй Пузынай Адэлю з Устроні.

Паасобныя вершы Габрыэлі Пузыны перакладзены Ірынай Багдановіч і іншымі.

Людміла ФУРМАН,

загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.