ПРАГРАМА бульба-фэсту «Воранаўскі дранік»
Галоўная сцэна (гарадскі стадыён)
14.00 — урачыстае адкрыццё бульба-фэсту “Воранаўскі дранік”;
14.30 — канцэртная праграма Вольгі Рыжыкавай і Тэа;
15.00 — канцэртная праграма калектыву “Добрыя людзі”;
15.40 — канцэртная праграма народнага фальклорнага калектыву “Сентер”;
16.20 — цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсаў свята;
19.00 — канцэрт кавер-гурту “Креатив Бэнд”;
20.00 — канцэрт беларускага гурту “Дразды”;
21.30 — вогненнае шоу;
21.45-24.00 — дыскатэка, інтэрактыўная праграма ад “Душевного радио”.
Тэматычныя пляцоўкі
14.00 — “Бульбу вараць, бульбу параць…”: сельгаспрадпрыемствы раёна запросяць на дэгустацыю страў з таркаванай бульбы. “Бульба-краса”: выставачна-конкурсная пляцоўка;
14.00-17.00 — пляцоўка прафесійных селекцыянераў “Якасць-бульба! Лепшы сорт!”;
14.00-20.00 — майстар-класы па прыгатаванні дранікаў і страў з таркаванай бульбы “Дранік-гаспадар”, “Байк-дранік”;
17.00-24.00 — моладзевая пляцоўка “Дранік-вечарына”.
Летняя эстрада
Музычна-забаўляльная пляцоўка “Бульбяныя скокі”.
15.30 — майстар-клас ад студыі дзіцячых святаў “Сюрприз”;
16.30 — канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Цветные сны”;
17.00 — канцэрт эстраднага калектыву “Ліда-мюзікл”;
17.30 — канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Уладары”.
Гарадскі парк
14.00-19.00 — гульнёвая сямейная пляцоўка “Дранік-пікнік”.
“Дранік са смакам традыцый” — майстар-класы па прыгатаванні дранікаў ад носьбітаў традыцый Гродзенскай вобласці.
З 14.00 да18.00 на вуліцы Літоўчыка каля стадыёна будзе працаваць кірмаш-продаж бульбы “Урадзіла бульбачка”.
З 14.00 да 20.00 — гасцей запросяць горад майстроў і выстаўкі-продажу.
З 14.30 да 17.00 на вуліцы Юбілейнай пройдуць спартыўныя спаборніцтвы па сілавому экстрыму.
17.00 — паказальнае выступленне сілавога экстрыму і ўзнагароджванне пераможцаў.
З 14.00 дзіцячыя атракцыёны, святочны гандаль і рэстаран пад адкрытым небам будуць ствараць цудоўную атмасферу для маленькіх і дарослых гасцей свята.
