26 сентября в Вороновском районном центре культуры и народного творчества начала свою работу научно-практическая конференция «Блюда из тертого картофеля: традиции приготовления и потребления в Беларуси» — номинант Всемирного наследия ЮНЕСКО
Упраўленне Гродзенскага аблвыканкама рыхтуецца падаць прапанову аб уключэнні стравы з таркаванай бульбы ад Рэспублікі Беларусь у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ініцыятыва не выпадковая, бо дадзеныя стравы характэрны для 8 раёнаў нашай вобласці. Дарэчы Воранаўскі раён — адзін з іх.
Даведка
У 2025 годзе ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА налічваецца 1 248 аб’ектаў у 170 краінах. Гэта культурныя помнікі (972), прыродныя аб’екты (235) і змешаныя аб’екты (41). Кожны з іх у Спісе мае свой унікальны ідэнтыфікацыйны нумар.
26-27 верасня ў Воранаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла навукова-практычная канферэнцыя “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншае) — традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі” — намінанта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
— Сёння у Спіс занесены 6 элементаў беларускай нематэрыяльнай спадчыны, — адзначыў ў свім прывітальным слове Мікіта Чашун, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны – начальнік аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — Крапатлівая праца ў абраным напрамку доўжыцца дзякуючы вам і вашаму жаданню даследавання. Разлічваем, што гэта канферэнцыя стане адметным крокам на шляху да прысутнасці нас у дадзеным Спісе. Бо несумненна ўсё гэта адлюстроўвае тую важнасць, якую беларуская дзяржава надае захаванню і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны, яе распаўсюджванні на самым высокім узроўні. А гэта — павышэнне іміджу Беларусі за мяжой.
Ініцыятар мерапрыемства, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкаму Алена Клімовіч паведаміла, што сустрэча ў Воранаве аб’яднала вядучых спецыялістаў у галіне беларускай культуры, фальклору, гісторыкаў, этнографаў усіх тых, хто цікавіцца традыцыямі прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы. Алена Віктараўна падкрэсліла, што хоць працэс уключэння займае даволі працяглы час (прыкладна 2027 год), але ёсць цвёрдае спадзяванне, што рашэнне будзе станоўчым.
Адным з дакладчыкаў канферэнцыі была дырэктар Воранаўскага раённага цэнтру культуры і народнай творчасці Ірына Камінская. Яна расказала аб важнасці захавання і папулярызацыі нематэрыяльнай спадчыны Воранаўшчыны, поколькі яна ў нас даволі разнастайная.
— Усяго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека. Адметна, што 23 з іх маюць прызначэнне да Воранаўшчыны: гэта помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі. Пяць элементаў прызнаны нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Уласна наш элемент — “Традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў (аг. Пагародна)”, яшчэ для чатырох Воранаўшчына з’яўляецца арэолам распаўсюджання. Пачэснае месца сярод іх займае і наш кулінарны здабытак, які з’яўляецца культурнай спадчынай. Пагэтаму мы і хочам паказаць свету свой кулінарны скарб — традыцыі прыгатавання страў з таркаванай бульбы.
Праграма канферэнцыі была даволі насычанай і ўключала ў сабе пленарныя пасяджэнні, тэматычныя секцыі, майстар-класы па прыгатаванні традыцыйных бульбяных страў, а таксама дэгустацыю мясцовых кулінарных шэдэўраў на бульба-фэсце “Воранаўскі дранік”.
Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.
Фота аўтара.