Вывучаем родную Беларусь. Нацкія школьнікі ў шосты школьны дзень пабывалі на экскурсіі ў горадзе Гродна

З мэтай азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай нацкія школьнікі ў шосты школьны дзень здзейснілі экскурсію ў горад Гродна.
Першым аб'ектам наведвання стала галярэя параднай зброі “Грышук – арсенал”. Сам уладальнік галярэі А.Г. Грышук на дабрачыннай аснове правёў экскурсію для навучэнцаў з Начы. Дзяцей уразіла багатая калекцыя старажытнай зброі, ордэнаў і медалёў царскай і сучаснай Расіі, Германіі і Польшчы.
Апошняя зале пазнаёміла гасцей з цікавымі старонкамі ўласнай біяграфіі А. Грышука. За сваё жыццё Анатолій Георгіевіч наведаў звыш 40 краін свету, плаваў і лавіў рыбу ў чатырох акіянах. З яго слоў, яму найбольш спадабалася лоўля рыбы ў Берынгавым праліве. Пад час знаходжання на Чукотцы мясцовае насельніцтва падарыла яму старажытную зброю батас прыблізна XXII-XXIII ст., зробленую па легендзе з метэарытнай сталі. На памяць яны атрымалі здымак з рыбнай лоўлі каля вострава Мадагаскар.
Наступным прыпынкам у нашым маршруце стала Гродзенская пагранічная група. Ветліва сустрэў школьнікаў камандзір вайсковай часткі палкоўнік Аляксандр Давідзюк. Дзяцей азнаёмілі з матэрыяльнай базай установы, а затым прадэманстравалі два відэафільмы аб нясенні службы беларускімі пагранічнікамі.
Экскурсія па музеі была не толькі цікавай, але і змястоўнай. Сумесна з экскурсаводам Аляксандр Барысавіч імкнуўся зрабіць акцэнт на важнейшых датах фарміравання беларускай дзяржаўнасці і Узброеных Сіл. Па заканчэнні экскурсіі ў памяшканні афіцэрскай сталовай для гасцей быў накрыты стол са смачным абедам.Напрыканцы камандзір падарыў школе прыгожы сувенір з адлюстраваннем усіх пагранічных застаў Рэспублікі Беларусь.
Апошнім аб'ектам экскурсіі стала пагранзастава В.М. Усава, якая знаходзіцца каля пад Гродна. Яе камандзір заставы пазнаёміў экскурсантаў з бытам ваеннаслужачых, работай кіналагічнай службы і музеем. Трагічныя старонкі біяграфіі Героя Савецкага Саюза В.М. Усава глыбока закранулі душу кожнага выхаванца.
Нягледзячы на позні час, шчаслівыя і вельмі задаволеныя вярталіся школьнікі дамоў. Шчырае дзякуй кіраўніку раёна Васілю Мікалаевічу Шлыку за асабістую зацікаўленасць і дапамогу ў арганізацыі экскурсійнай паездкі.





Віктар Міхалоўскі,
кіраўнік гуртка Нацкай сярэдняй школы.