Жывы голас малой радзімы. Прэзентавалі зборнік матэрыялаў першага літаратурна-краязнаўчага форуму “Воранаўскія чытанні”

05 ноября 25 298
Жывы голас малой радзімы. Прэзентавалі зборнік матэрыялаў першага літаратурна-краязнаўчага форуму “Воранаўскія чытанні”

изображение_viber_2025-11-05_11-50-26-695.jpg
  Выданне літаральна сабрана па крупінках з архіваў, даследаванняў і па інфармацыі аматараў-краязнаўцаў. Яно складаецца з 5 раздзелаў, кожны з якіх — асаблівы погляд на Воранаўскі раён.

Першы раздзел “Воранаўчына: вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі” для цікаўных людзей, тых хто любіць адкрываць новыя таямніцы гістарычнага мінулага. Тут можна адшукаць нават сенсацыйныя факты мінуўчыны нашай зямлі.

Раздзел “Воранаўшчына — культурная спадчына роднага краю” прыадчыняе шырокі спектр традыцый, звычаяў і абрадаў нашых продкаў.

Найвялікшы скарб малой радзімы — людзі. Менавіта тым, хто праславіў край на палях бітваў, педагагічнай ніве, у творчасці і спорце, у навуковых лабараторыях, прысвечаны асобны раздзел “Славутыя людзі Воранаўшчыны”.

Строгія дадзеныя, аналітыка, вынікі палявых і сацыяльных даследаванняў — усё гэта ў раздзеле “Воранаўшчына праз прызму навукоўцаў”.

Самы лірычны — апошні раздзел “Вершы”. Радкі-прызнанні ў любові да родных прастораў, напоўненыя верай у будучыню ускалыхнуць не адно сэрца.

Гэтае сапраўды пазнавальнае выданне змагло ўбачыць свет дзякуючы плённай працы цэламу аўтарскаму калектыву. За значны ўклад у яго стварэнне Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама аб’яўлена начальніку аддзела адукацыі райвыканкакма Валянціне Люленка, настаўнікам Доцішскай школы Ірэне Казлоўскай і Юліі Андруконіс. Памятныя падарункі атрымалі дырэктары сельгаспрадпрыемстваў э/б "Кастрычнік" і "Эліт-Агра Больцінікі" Андрэй Венцкевіч і Сяргей Мікутайціс.

изображение_viber_2025-11-05_11-50-26-524.jpg

изображение_viber_2025-11-05_11-50-26-222.jpg

изображение_viber_2025-11-05_11-50-26-470.jpg