У Купалаўскім універсітэце завяршыўся першы дзень Міжнароднай навуковай канферэнцыі па гісторыі

Образование и наука 20 ноября 25 230
У Купалаўскім універсітэце завяршыўся першы дзень Міжнароднай навуковай канферэнцыі па гісторыі

У Купалаўскім універсітэце завяршыўся першы дзень Міжнароднай навуковай канферэнцыі па гісторыі

Сёння, 20 лістапада, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў першы дзень IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава», у якой прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, спецыялісты, аспіранты з Беларусі, Расіі і Арменіі.

IMG_4786

З прывітальным словам на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі выступіла доктар гістарычных навук, дацэнт, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

– Канферэнцыя «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава» – гэта канферэнцыя, якая адбываецца дзякуючы Вам усім. Таму я хачу падзякаваць Вам за тое, што Вы праяўляеце цікавасць, ініцыятыву. За тое, што Вы прыязджаеце асабіста для таго, каб мы маглі паглядзець адзін аднаму ў вочы, каб мы маглі абмеркаваць тыя праблемы, якія нас цікавяць, – адзначыла Ірына Фёдараўна.

IMG_4765

IMG_4772

У рамках першага дня прайшло пленарнае пасяджэнне, мадэратарамі якога сталі доктар гістарычных навук, дацэнт, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і доктар гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Віктар Белазаровіч. На пасяджэнні навукоўцы абмяркавалі актуальныя пытанні гістарычнай навукі Беларусі на сучасным этапе, ад тэарэтычных падыходаў і ўсеагульнай гісторыі да канкрэтных кейсаў. Значная ўвага надавалася прымяненню новых методык, уключаючы лічбавыя тэхналогіі, статыстычны аналіз і нейрасеткі ў вывучэнні мінулага, а таксама пытанням гістарычнай памяці і сучаснаму міжнароднаму супрацоўніцтву.

IMG_4779

Падчас канферэнцыі прайшлі чатыры секцыйныя пасяджэнні, на якіх навукоўцы прадставілі свае даклады і абмеркавалі шырокі спектр гістарычных пытанняў. Тэмамі секцый сталі: «Сучасныя гістарыяграфія і крыніцазнаўства: новыя падыходы, крыніцы, метады ў вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі», «Палітычная гісторыя: дзяржаваўтваральныя працэсы, войны і рэвалюцыі ў лёсах беларусаў і народаў свету. Эканамічная мадэрнізацыя Беларусі ў кантэксце сусветных працэсаў», «Канфесійная гісторыя Беларусі ў сусветным дыскурсе» і «Культура Беларусі як частка сусветнай цывілізацыі. Беларусь у прасторы міжкультурнай камунікацыі».

IMG_4801

Першы дзень канферэнцыі быў прысвечаны інтэнсіўнаму абмеркаванню новых падыходаў у гістарычных даследаваннях Беларусі і свету. На другі дзень канферэнцыі запланавана правядзенне «Міжнароднага навукова-метадычнага форуму па праблемах вывучэння і выкладання гісторыі краін Азіі і Афрыкі», дзе будуць прэзентаваны стэндавыя даклады з наступным падвядзеннем вынікаў усёй канферэнцыі.

IMG_4844

https://grodnonews.by/